Лонг-ліст «ПРАФОТА» 2015

Аргкамітэт конкурсу праектнай фатаграфіі «ПРАФОТА» рады паведаміць, што сфармаваны лонг-ліст прэтэндэнтаў на прэмію 2015 года. 15 снежня (увага, дата папярэдняя!) будзе абвешчаны шорт-ліст і ўручаныя Гран-пры ў кожнай з намінацыяў.

Падрабязней →

Марцін Пар і Рымальдас Вікшрайціс. «Рэальны свет», 24.09 — 18.10

І на фотаздымках Марціна Пара, і ў фотагісторыях Рымальдаса Вікшрайціса можна ўбачыць шакуючыя крайнасці гратэску, выяўленне дзіўных форм, якія яны абіраюць, сімвалы і незвычайныя перспектывы. Ва ўсіх гэтых элементах найвыразней праяўляецца талент мастакоў і іх закадзіраванае пасланне гледачам — адлюстраванне рэальнага жыцця.

Падрабязней →

Марына Дрожжа-Сабоўска. «Усё гэта мая віна» і «Каханне. Толькі ты і я», 29.09 — 17.10

Выкарыстоўваючы ўласныя фатаграфіі, відэацытаты і малюнкі, Дрожжа-Сабоўска апавядае інтымныя гісторыі адразу ў двух рэгістрах — рэальным і ўяўным. Яна накладае абедзве версіі адну на адну — і рэальнае з уяўным уступаюць у абмен. Тое, што атрымліваецца, у аднолькавай ступені можа быць расцэнена і як містыфікацыя, і як аскепкі псіхааналітычных пошукаў.

Падрабязней →

Густава Сагорскі. «Відзежы», 01.10 — 17.10

У сваёй серыі «Відзежы» Густава Сагорскі шукае духоўную сутнасць і сапраўды імкнецца спаймаць тое, што напаўняе яго свет радасцю. Гэтыя фотаздымкі стрыманыя і часам суровыя, але разам з тым яны ўвасабляюць захапленне аўтара пошукам інтуітыўных візуальных адкрыццяў, якія ўзбагачаюць наш паўсядзённы досвед.

Падрабязней →

Юрый Васільеў. «Служыць фатаграфіі», 02.10 — 31.10

Выстава Юрыя Васільева ўпершыню прадставіць яго не толькі як фатографа, але і як чалавека, які ўдзельнічаў у стварэнні інстытуцый і ў фарміраванні асяроддзя аматарскай фатаграфіі ў Беларусі.

Падрабязней →

Лекцыя-прэзентацыя куратаркi C/O Berlin Ан-Крысцiн Бертран «С/O Berlin. Разнастайнасць і роўнасць — рух наперад», 30.09

Лекцыя апавядае пра гісторыю існавання цэнтра і праграму C/O Berlin, а таксама дае ўяўленне пра тое, як прыватная ўстанова ператварылася ў некамерцыйны фонд і паспяхова фінансуе сябе, дзякуючы старанна спланаванай праграме правядзення выстаў і разнапланавай сістэме спансіравання і маркетынгу.

Падрабязней →

Андрэйс Строкінс. «Людзі ў дзюнах», 02.10 — 31.10

У праекце «Людзі ў дзюнах» латвійскі фатограф Андрэйс Строкінс даследуе межы паміж гарадскім асяроддзем і дзікай прыродай у ваколіцах аддаленых раёнаў Рыгі — Балдэраі і Даўгаўгрывы, якія месцяцца ў некалькіх кіламетрах ад Рыжскага заліва.

Падрабязней →

Ганна Леванкова. “How I Die”, 02.10 — 31.10

У праекце How I Die я прапанавала ўдзельнікам уявіць сітуацыю, у якой у іх ёсць выбар, дзе, калі і як сысці. У развагах пра свае апошнія хвіліны людзі звярталіся да самага важнага ў жыцці, агаляючы сапраўдныя каштоўнасці і жаданні.

Падрабязней →

Аляксандр Васюковіч. «Кожная трэцяя», 02.10 — 31.10

Фатограф Аляксандр Васюковіч цягам амаль года даследаваў праблему хатняга гвалту ў Беларусі. Вынікамі працы, у тым ліку, сталі прадстаўленыя на выставе трынаццаць партрэтаў наведніц грамадскага аб’яднання «Радыслава» — арганізацыі, створанай дванаццаць гадоў таму жанчынамі, якія перажылі сістэматычныя акты гвалту, для дапамогі такім жа жанчынам.

Падрабязней →

Яна Раманава. «Чаканне», 02.10 — 31.10

Маладыя расійскія пары — жыхары Санкт-Пецярбурга і Масквы — спяць у сваіх пасцелях у той ранні час, калі людзі паводзяць сябе натуральна і не думаюць пра тое, як яны выглядаюць. Усе яны рыхтуюцца стаць бацькамі праз некалькі месяцаў, і праект прысвечаны не толькі іх адносінам адзін да аднаго ў час чакання дзіцяці, але таксама жыццю маладых сем’яў у вялікіх гарадах сучаснай Расіі праз 20 гадоў пасля развалу Савецкага Саюза — краіны, якую іх дзеці будуць ведаць толькі з кніжак па гісторыі.

Падрабязней →

Яна Раманава. «Азбука агульных слоў», 02.10 — 31.10

У сакавіку 2014 года ў выніку інфармацыйнай вайны вакол сітуацыі ў Крыме і ва Ўсходняй Украіне паміж Расіяй і Ўкраінай пачала расці напружанасць. І ў грамадзян абедзвюх краін стала знікаць жаданне разумець адзін аднаго. Раманава прасіла розных людзей, якія прымалі ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у Кіеве на плошчы Незалежнасці (майдан Незалежності), успомніць словы, якія цалкам супадаюць па-руску і па-ўкраінску, і праілюстраваць гэтыя словы на фотаздымках.

Падрабязней →

«ДЗІКІЯ — жывёлы ў сучаснай фатаграфіі», 02.10 — 31.10

Фотавыстава «Дзікія» выяўляе іранічны погляд на сённяшнюю апантанасць нашым найдаўнейшым кампаньёнам і ворагам. У займальнай сумесі страху і захаплення, сентыментальнасці і жаху яна напамінае нам, што ўсе мы — маленькія кавалачкі вялікай мазаікі прыроды, неад’емная частка бясконцага цыклу з’яўлення і разлажэння, дзе адзін есць, а іншы служыць ежай.

Падрабязней →

Сяргей Лескець. “AGRO”, 02.10 — 31.10

Я пачаў здымаць праект пра беларускія аграгарадкі, каб разабрацца ў сваім пакаленні і той моладзі, што засталася жыць у вёсках, у сваіх аднагодках, якія ўдзельнічаюць у дзяржпраграме «развіцця вёскі».

Падрабязней →

Даніэль Зайферт, Івета Вайводэ. «У калідорах памяці», 02.10 — 31.10

З вышыні ўласнага досведу маладыя фатографы Івета Вайводэ і Даніэль Зайферт у сваіх фотасерыях адлюстроўваюць аддаленыя мясціны Еўропы — Пілцэнэ ў Латвіі і Любенаў ва Ўсходняй Германіі. Яны абое ідуць па слядах стану няўпэўненасці; вакууму бяздзейнасці і аддалення, які адмаўляе якую-кольвек веру ў прагрэс і разам з тым развівае сваю ўласную ўнікальную трываласць за кошт пэўнай непадуладнасці часу.

Падрабязней →

Павел Цішкоўcкі. «Канец лета», 07.10 — 07.11

Творчасць Паўла Цішкоўскага — гэта камернасць самавыяўлення, даверны лірычны дыялог з прыродай сам-насам у пошуку таго «моманту ісціны», які вызначае мяжу паміж прыгажосцю і прыгожасцю, дазваляе пазнаць працы мастака па ўласцівым толькі яму почырку.

Падрабязней →

Франсуаза Юг’е. «Камуналка», 09.10 — 31.10

На працягу некалькіх гадоў я фатаграфавала камунальную кватэру і паўсядзённае жыццё яе жыхароў — асабліва Наташы, дзякуючы якой вызначыўся рытм маіх наведванняў. Ускосна, і без майго ўсведамлення гэтага, яна стала галоўным звяном у маім апавяданні і ў маім жаданні быць і заставацца там. Яна ўяўляе сабой квінтэсенцыю гэтых камунальных светаў і магнетызму горада, якія непакоілі мяне столькі гадоў.

Падрабязней →

«Свет вакол нас», 12.10 — 10.11

«Свет вакол нас» — першы ў краіне фотаконкурс для дзяцей і падлеткаў, які праводзіцца пастаўскім фотаклубам «Святласіла» з 2013 года. Кожны наступны конкурс прыцягвае сталых і новых удзельнікаў. Сёлета ён адбыўся ў трэці раз.

Падрабязней →

Мануэль Шродэр. «у стадыі будаўніцтва», 09.10 — 24.10

Таленавіта падкрэсліваючы дэталі, яго дэманстратыўна дакументальны стыль фіксуе сацыяльныя рэаліі ў апавядальнай, недагматычнай, сістэматычнай манеры. На фотаздымках суадносяцца паралельныя светы постсацыялістычных мікрараёнаў Латвіі і праекты жыллёвага будаўніцтва ў гарадах Германіі.

Падрабязней →

Мануэль Шродэр. «у апошні момант», 09.10 — 24.10

Як мастака Мануэля Шродэра натхняе феномен розных бакоў успрымання. У цэнтры яго творчасці — сімвалічная сіла таго, што здаецца відавочным. Яго праект паказвае пэўныя месцы, значэнне якіх за апошнія гады змянілася.

Падрабязней →

Артур Бондар. «Подпісы вайны», 16.10 — 30.11

«Подпісы вайны» — гэта праект пра людзей і іх лёсы. Пра лёсы, якія назаўсёды змяніла Другая сусветная вайна. Гэтыя людзі аддалі свае найлепшыя гады гэтай вайне. Яны прайшлі праз яе, страцілі сяброў, сваякоў і вярнуліся назад жывымі, у свае пустыя дамы, каб пачаць жыццё наноў.

Падрабязней →

Майстар-клас Мануэля Шродэра «Парадак як сацыяльная форма», 10.10 — 12.10

«Парадак як сацыяльная форма» ўваходзіць у цыкл лекцый Мануэля Шродэра па тэме «Сацыяльная фатаграфія», якую ён даследуе з 2006 года сумесна з універсітэтамі, школамі, мастацкімі таварыствамі і музеямі.

Падрабязней →

Салавейчык — Аўгусціс. «Пачатак і канец эпохі», 14.10 — 01.11

Юзафа Салавейчыка і Баляслава Аўгусціса аб’ядноўвае тое, што яны абодва фатаграфавалі Беласток і абодва не абмяжоўваліся працай у атэлье, хоць яна і была іх асноўнай крыніцай існавання. Салавейчык упершыню ў гісторыі пачаў фатаграфаваць Беласток, а Аўгусціс у 1939 годзе закрыў гэтую старонку ў гісторыі горада. Іх творчасць вызначыла эпоху ў гісторыі беластоцкай фатаграфіі.

Падрабязней →

Рафал Мілах. Прэзентацыя фотапраекта «Пераможцы», 14.10

Праект прысвечаны пераможцам розных дзяржаўных і мясцовых конкурсаў, якія праводзіліся ў 2010—2013 гадах пры падтрымцы беларускіх уладаў. Спіс пераможцаў ўключае ў сябе як найлепшых у конкурсах прыгажосці, так і ў конкурсах па доглядзе грамадскіх месцаў.

Падрабязней →

Прэмія «ПРАФОТА» 2015

Адкрыты прыём заявак на конкурс праектнай фатаграфіі «ПРАФОТА». Прэмія дакументальных і арт-праектаў для беларускіх фатографаў прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: дакументальная фатаграфія і арт-фатаграфія. Вынікі будуць абвешчаныя на пачатку лістапада.

Падрабязней →

«Эканомiка поля фатаграфii». Круглы стол, 15.10

Удзельнікі круглага стала абмяркоўваюць сітуацыю сучаснага рынку і поля фатаграфіі, а менавіта яго эканоміку і ўмовы працы фатографаў, закранаючы такія аспекты, як супрацоўніцтва са СМІ, уключанасць у арт-рынак, стварэнне і друк фотакніг і самвыдат, аб’яднанне фатографаў у калектывы і звязаныя з гэтым магчымасці і абмежаванні.

Падрабязней →

Фотапраект «Дотык», 15.10 — 29.10

14 гісторый пра каханне і веру, ахвярнасць і сілу волі, няспынны рух і адзіноту, нескаронасць і дасканаласць ад маладых беларускiх фатографаў, створаных у межах курсу «Лаві момант!»

Падрабязней →

«FASHION IS MY PASSION! Модная індустрыя 70-х — 90-х гадоў: беларускі фармат», 21.10 — 07.11

FASHION IS MY PASSION — гэта першая спроба паглядзець на індустрыю беларускай моды праз прызму асабістых гісторый і ўспамінаў актыўных удзельнікаў тых падзей. Як функцыянавала беларуская модная індустрыя з 70-х да 90-х гадоў, і хто стаяў каля яе вытокаў?

Падрабязней →

«Беларускі клімат — 2015», 20.10 — 29.11

Удзельнікі групы заяўляюць пра сваё расчараванне ў сучасным мастацтве, якое дэманструе «адточанасць мовы і поўную адсутнасць змястоўнасці». Найлепшыя выставачныя залы свету, музеі і галерэі прасоўваюць такое мастацтва, павышаючы яго статус і рэйтынгі. Так ці інакш, на думку мастакоў, яму месца на сметніку або ў прыбіральні.

Падрабязней →

«Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча “Віткацы” (1885–1939)», 20.10 — 07.11

Выстава прадстаўляе самыя лепшыя з захаваных фотаздымкаў Віткацыя, створаныя ім у першыя 30 гадоў жыцця, да смерці бацькі, а таксама фатаграфіі перыяду міжваеннага дваццацігоддзя, калі Віткевіч ствараў свае асноўныя літаратурныя, драматургічныя, філасофскія і жывапісныя творы. З пункту гледжання фармальных рашэнняў яны наватарскія, яны апярэджваюць час, у які былі створаны, ды і проста прывабныя для гледача на фоне «моды на фатаграфіі».

Падрабязней →

Паказ мультымедыя, 24.10

Медыярынак постсавецкай прасторы сёння не гатовы трансфармавацца і прыняць праекты, якія не адносяцца да звыклых катэгорый фатаграфіі або дакументальнага кіно. Прадстаўленыя работы — персанальныя эксперыменты фатографаў, якія сваімі сіламі і сродкамі выкарыстоўваюць новыя медыя ў пошуках сваёй аўдыторыі і новага гучання праектаў.

Падрабязней →