«Дзень адчыненых дзвярэй» у студыi «Канаплёў-Лейдзік», 27.10

Канаплёў-Лейдзік

Канаплёў-Лейдзік

Творчы дуэт Канаплёў-Лейдзік — гэта ўнікальны для Беларусі саюз двух
фатографаў, які стварае эмацыйна моцныя й запамінальныя здымкі. Абодва
фатографы даволі паспяхова пачыналі сваю кар’еру яшчэ ў самым пачатку
двухтысячных, але, аб’яднаўшыся, перайшлі на новы ўзровень якасці
фатаграфіі.

З 2011 года ўсе праекты яны ствараюць разам. Юлія Лейдзік — гэта душа
і эмацыйны складнік здымка, Яўген Канаплёў — яго тэхнічнае выкананне.
Дзякуючы суплёту тонкага пачуцця густу, колеру, кампазіцыі й выразнай
наладцы ўсіх параметраў здымкі, нараджаецца дзівосны і глыбокі кадр.

З 2013 года Канаплёў-Лейдзік арганізавалі свой фотакурс «Як» разам з
Studio 67. Сама канцэпцыя курса і назва былі прыдуманы яшчэ ў 2011
годзе. Нягледзячы на доўгі перыяд ад падрыхтоўкі да рэалізацыі, курс
стаў карыстацца папулярнасцю.

Яўген і Юлія падчас навучання дзеляцца сваім тэхнічным і творчым
досведам як з пачаткоўцамі, так і з ужо даволі паспяховымі
фатографамі. Галоўная разынка курса — вядома ж, непаўторная атмасфера
натхнення і пікантнай сексуальнасці, што пануе на здымках.

Лагічным працягам творчага развіцця дуэта Канаплёў-Лейдзік стала
адкрыццё сваёй студыі, а таксама з’яўленне ў камандзе прадзюсара, які
адказвае за менеджмент і арганізацыю здымак. Ужо 26 кастрычніка студыя
«Канаплёў-Лейдзік» прыме першых гасцей. Мерапрыемства пройдзе ў
закрытым фармаце, гэта будзе прыемная сустрэча сяброў і калег творчага
дуэта.

Для Канаплёва-Лейдзік студыя — гэта не толькі магчымасць рэалізаваць
свае праекты, але і навучанне фатаграфіі паводле пашыранай праграмы
курса «Як», правядзенне семінараў і майстар-класаў з запрошанымі
фатографамі, выставы, а таксама аўкцыён па продажы ўжо гатовых прац.

27 кастрычніка плануецца арганізаваць «Дзень адчыненых дзвярэй», цягам
якога кожны ахвотны зможа зайсці ў госці, у нязмушанай атмасферы
пагутарыць з Юляй і Яўгенам, абмеркаваць іх творчасць, натхніцца, а
таксама падзяліцца ўражаннямі пра «Месяц фатаграфіі ў Мінску».

27.10
Мінск, Чырвонаармейская вуліца, 21.
Інфармацыя па тэлефоне +375 29 176-56-26.