Лекцыя Марціна Пара 09.10, 17.00

2 martin-parr

Autoportrait, Benidorm, Spain, 1997
© Martin Parr Collection / Magnum Photos

Марцін Пар прачытае лекцыю пра сваю фатаграфічную практыку. Марцін
Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар і калекцыянер
фотакніг. З 1994 года Пар стаў членам фатаграфічнага агенцтва Magnum. Ён
вядомы сваімі сатырычнымі і антрапалагічнымі праектамі, што дакументуюць
багацце, раскошу і паўсядзённае жыццё Захаду. Марцін Пар выдаў больш за 40
аўтарскіх кніг. Найбольш вядомыя casino праекты ўключаюць такія серыі, як «Цана
жыцця» (The Cost of Living), «Маленькі свет» (Small World), «Звыклы сэнс»
(Common Sence). Таксама Пар знаны дзякуючы выданню трылогіі «Фотакніга:
гісторыя» (The Photobook: A History), якая ўтрымлівае больш за 1000 прыкладаў
розных фотакніг з XIX стагоддзя да сённяшняга дня. На лекцыі Марцін Пар
раскажа пра трансфармацыю сваёй практыкі і ключавыя тэмы, з якімі ён працуе.

Common Sense

Venice Beach, California, USA, from ‘Common Sense’, 1995-99
© Martin Parr / Magnum Photos

09.10, 17.00
Гёте Iнстытут у Мiнску
Мiнск, вул. Веры Харужай, 25/3