Фотапраект «Дотык», 15.10 — 29.10

diskjokey_sinchilina_004

Мікіта прыехаў граць у клуб адразу ж пасля працы ў тэатры. У момант стварэння фота ён дакарае сябе за кепска зведзены трэк. Мінск, 2015. Серыя «Дыскжакей». Фота: Вікторыя Сінчыліна.

Павітацца за руку з сябрам ці паправіць прычоску. Завесці аўтамабіль ці закалыхаць немаўля… Варта ўсяго на хвіліну спыніцца, каб зразумець, што за звычайным дотыкам хаваюцца сапраўдная прыгода і жывая гісторыя. Яны могуць як жахнуць сваёй жорсткасцю, так і натхніць непадкупнай шчырасцю. Але каб адчуць болей, трэба падысці бліжэй.

Фотапраект «Дотык» — гэта выпускныя работы маладых фатографаў з розных рэгіёнаў Беларусі, створаныя ў межах курсу «Лаві момант!» (Беларуская асацыяцыя журналістаў). У супрацоўніцтве з куратарамі праекта журналістамі Сяргеем Балаем і Марынай Загорскай (Беларусь), а таксама фатографам Рамульдасам Вайткусам (Літва) атрымалася 14 гісторый пра каханне і веру, ахвярнасць і сілу волі, няспынны рух і адзіноту, нескаронасць і дасканаласць.

15.10 — 29.10
Лофт “SPACE”
вул. Кастрычніцкая, 16А, будынак на тэрыторыі завода МЗКР. Паркоўка і ўваход у будынак знаходзяцца каля сталовай БДУ (вуліца Кастрычніцкая, 10 б) . Уваход на тэрыторыю завода ажыццяўляецца праз металічныя дзверы, у дамафон тэлефанаваць 9. Верхні паверх.
09:00 – 21:00 панядзелак – пятнiца
Субота i нядзеля – тэлефанаваць адміністратару (+375 29 127 00 11)
Уваход вольны

15.10
Адкрыццё выставы
Лофт “SPACE”, 19:00