«Эканомiка поля фатаграфii». Круглы стол, 15.10

Аляксандра Салдатава. 3 праекта «Двайное праламленне»

Аляксандра Салдатава. 3 праекта «Двайное праламленне»

Удзельнікі круглага стала абмяркоўваюць сітуацыю сучаснага рынку і поля фатаграфіі, а менавіта яго эканоміку і ўмовы працы фатографаў, закранаючы такія аспекты, як супрацоўніцтва са СМІ, уключанасць у арт-рынак, стварэнне і друк фотакніг і самвыдат, аб’яднанне фатографаў у калектывы і звязаныя з гэтым магчымасці і абмежаванні.

Сваім досведам і пазіцыяй у гэтых пытаннях падзеляцца фатографы з Расіі, Украіны, Беларусі і Польшчы. Cпецыфiчная культурна-эканамічная сітуацыя гэтых краін i розная ступень уцягнутасці ўдзельнікаў у механізмы фотаіндустрыі задае прастору для плённага і крытычнага абмеркавання і выяўляе эфектыўныя, спецыфічныя і агульныя напрамкі працы фатографаў на глабальным рынку і ў полі мастацтва.

Удзельнікі: Артур Бондар, Рафал Мілах, Яна Рaманaва, Аляксандра Салдатава, Aксана Юшко.
Мадэратар дыскусіі: Вольга Шпарага.

15.10
Палац Мастацтва, 19:00

вул. Казлова, 3
Уваход вольны