Лонг-ліст «ПРАФОТА» 2015

Аргкамітэт конкурсу праектнай фатаграфіі «ПРАФОТА» рады паведаміць, што сфармаваны лонг-ліст прэтэндэнтаў на прэмію 2015 года. 15 снежня (увага, дата папярэдняя!) будзе абвешчаны шорт-ліст і ўручаныя Гран-пры ў кожнай з намінацыяў.

Дакументальныя праекты:

Надзея Бужан, «Соль зямлі»
(Nadia Buzhan, “The Salt of the Earth”)

Аляксандр Васюковіч, Дар’я Царык, «Кожная трэцяя»
(Alexander Vasukovich, Darya Tsaryk, “One Out of Every Three Women”)

Вікторыя Герасімава, Таццяна Сталярова, «Каўчэг»
(Viktoryia Herasimava, Tatsiana Staliarova, “The Ark”)

Уладзь Грыдзін, «Наташа»
(Uladz Hrydzin, “Natasha”)

Сяргей Гудзілін, «Па краі»
(Siarhei Hudzilin, “Along the Edge”)

Сяргей Лескець, «Агра»
(Siarhei Leskiec, “Agro”)

Юля Назарава, «Старая шафа»
(Julia Nazarova, “The Old Wardrobe”)

Аляксандра Салдатава, «Сведка»
(Alexandra Soldatova, “An evident”)

Максім Сарычаў, «Галасы студэнтаў»
(Maksim Sarychau, “Students’ Voices”)

Арт-праекты:

Аляксандр Веледзімовіч, «Эдэмскі сад»
(Alexander Veledimovich, “The Garden of Eden”)

Сяргей Канаплянік, «Пралог»
(Siarhei Kanaplianik, “Prologue”)

Ігар Нікалаенка, «Мінск у стылі PrintScreen»
(Igor Nikolaenko, “Minsk PrintScreen Style”)

Юля Назарава, «Час пераходу»
(Julia Nazarova, “Transiton_time”)

Аляксей Навумчык, Y Minsk
(Lesha Naumchik, “Y Minsk”)

Алена Пратасевіч, «#ідэальнае цела»
(Alena Pratasevich, “#perfectbody”)

Максім Сарычаў, «Прывітанне, зброя!»
(Maksim Sarychau, «A Hello to Arms!»)

Ксенія Юркова, «Пустыя чаканні»
(Ksenia Yurkova, “Empty Expectations”)

Працы з шорт-ліста ўвойдуць у штогадовы каталог прэміі ды выставу (адбудзецца ў лютым 2016 года ў мінскай прасторы «ЦЭХ»). Таксама адзін з праектаў у кожнай намінацыі атрымае гран-пры, іх аўтарам арганізуюць персанальныя выставы ў межах «Месяца фатаграфіі ў Мінску» ў 2016 годзе. Таксама пераможцы будуць мець магчымасць наведаць адну з міжнародных фатаграфічных падзеяў: фестываль, майстар-клас ці партфоліа-рэвію (фармат прызу вызначыць аргкамітэт па выніках конкурсу).

Прэмія «ПРАФОТА» ўручаецца другі раз. Сёлета на конкурс падалі 79 праектаў ад 53 аўтараў. У склад журы ўвайшлі Ганна Шпакава (старшыня журы), Святлана Паляшчук, Кен Шлес (Ken Schles), Сайман Норфалк (Simon Norfolk), Джэймз Ўэлфард (James Wellford), Джордж Джорджыў (George Georgiou), Барбара Штаўс (Barbara Stauss).