Павел Цішкоўcкі. «Канец лета», 07.10 — 07.11

Лёд і сонца

Творчасць Паўла Цішкоўскага — гэта камернасць самавыяўлення, даверны лірычны дыялог з прыродай сам-насам у пошуку таго «моманту ісціны», які вызначае мяжу паміж прыгажосцю і прыгожасцю, дазваляе пазнаць працы мастака па ўласцівым толькі яму почырку.

Пра таінства, з якіх складаецца творчы почырк аўтара, Цішкоўскі казаў наступнае:

«У выбары матываў для самавыяўлення імкнуся кіравацца двума правіламі. Першае: не што здымаць, а як здымаць, па аналогіі з тэатрам, дзе няма маленькіх роляў, а ёсць маленькія выканаўцы. Другое: не як рабіць, а што з гэтага атрымаецца.

Не прэтэндую на арыгінальнасць, на адкрыццё, хоць і мару пра гэта, але раблю толькі тое, што мне падабаецца, што мне блізка: захады, выгіб ракі, абрыс дрэва, светлавыя эфекты і паветраная перспектыва. Хочацца паказаць адчуванне настальгіі па прыродзе, якая цяпер знішчаецца. Далёкі ад вострай барацьбы і канфрантацыі, больш імкнуся да таго, каб мае працы супакойвалі, а не ўзбуджалі. Ствараю свае творы паводле прынцыпу гуманнасці — нічога не падпарадкоўваць, не гвалціць, не ўзурпаваць — і таму ў апошні час маю вялікую цягу да так званай салоннай фатаграфіі. У творчых пошуках мяне прываблівае камернасць, інтымнасць, душэўны дыялог. Шукаю выйсце сваім ідэям у тэхнічных прыёмах, дакладнай кампазіцыі з мінімальнай колькасцю дэталяў, надаю вялікае значэнне форме, лічу, што форма нават без зместу — ужо многа, а зліццё формы і зместу — гэта і ёсць вяршыня мастацтва. Да зместу без формы стаўлюся з павагай».

Працы Цішкоўскага набылі непаўторную аўтарскую індывідуальнасць. За перыяд 1967—1987 гг. ён узяў удзел у больш як 300 выставах і конкурсах, з іх больш за 200 — міжнародныя, якія праходзілі ў 38 краінах свету. На 120 выставах і конкурсах ён атрымліваў узнагароды розных ступеняў і вартасцяў. У 1988 годзе ён адзін з першых у Беларусі атрымаў ганаровае званне АFIAP — мастак Міжнароднай федэрацыі мастацкай фотаздымкі (FIAP).

Імя Паўла Андрэевіча Цішкоўскага (1929—1989) занесена ў Энцыклапедыю беларускай літаратуры і мастацтва.

07.10 — 07.11
Галерэя «Кнiжная Шафа»
Куратар выставы — Васіль Цітоў, EFIAP, Магілёў

пр. Дзяржынскага, 9
10:00 – 20:00 панядзелак – пятнiца
11:00 – 18:00 субота
Уваход вольны