«Свет вакол нас», 12.10 — 10.11

Маляўка Дзіяна

Маляўка Дзіяна

«Свет вакол нас» — першы ў краіне фотаконкурс для дзяцей і падлеткаў, які праводзіцца пастаўскім фотаклубам «Святласіла» з 2013 года. Кожны наступны конкурс прыцягвае сталых і новых удзельнікаў. Сёлета ён адбыўся ў трэці раз.

З 170 маладых фатографаў 15 занялі прызавыя месцы ў намінацыях «Прыгажосць роднай зямлі», «Асобы навокал», «Мой горад (вёска)», «Glamour life», «Крэатыў» і «Школьнае жыццё».

Арганізатары імкнуцца даць юнакам і дзяўчатам стымул дзяліцца сваімі перажываннямі ды інтарэсамі праз фотаздымак, і тым самым вы́клікаць у іх цікавасць да фатаграфіі як сродку выразнасці, да рэгулярнай творчай працы, паспрыяць стварэнню маладой фотасупольнасці. Важна, што конкурс збірае ўдзельнікаў з усёй Беларусі, — як са сталіцы, так і з іншых гарадоў і вёсак.

Сёлетні конкурс быў праведзены пры падтрымцы Беларускага дзіцячага фонду, адукацыйнага цэнтра «Інстытут фатаграфіі і візуальных камунікацый», ТАА «Свет фота», галоўнага беларускага фотапартала «Zнята».

Пераможцы конкурсу

Намінацыя «Прыгажосць роднай зямлі»

Пікта Кацярына (г. Шчучын) — 1-е месца
Яроцкая Маргарыта (г. Мінск) — 2-е месца
Гелаеў Артур (г. Мінск) — 3-е месца

Намінацыя «Асобы навокал»

Юшкевіч Аляксандра (г. Мінск) — 1-е месца
Жыткавіч Дар’я (г. Гродна) — 2-е месца
Ільюшэнка Аляксей (в. Скірмунтава, Дзяржынскі р-н) — 3-е месца

Намінацыя «Мой горад (вёска)»

Радзівіл Ігар (г. Мазыр) — 1-е месца
Лысёнак Кацярына (а/г Камаі, Пастаўскі р-н) — 2-е месца
Мітуневіч Аляксей (г. Паставы) — 3-е месца

Намінацыя «Glamour life»

Пацяюн Юлія (г. Мядзел) ‒ 1-е месца
Трусевіч Дзяніс (г. Гродна) ‒ 2-е месца
Кубліцкая Таццяна (а/г Мікалаёва, Мёрскі р-н) ‒ 3-е месца

Намінацыя «Крэатыў»

Гедрэвіч Крысціна (г. Гродна) — 1-е месца
Маляўка Дзіяна (г. Мінск) — 2-е месца
Трусевіч Дзяніс (г. Гродна) — 3-е месца

Намінацыя «Школьнае жыццё»

Яроцкая Маргарыта (г. Мінск) — 2-е месца
Куліева Паліна (г.п. Багушэўск) — 3-е месца

12.10 — 10.11
Галерэя «Дома Кіно»
вул. Талбухiна, 18
10:00 – 22:00, штодня
Уваход вольны

12.10
Адкрыццё выставы
Галерэя «Дома Кіно», 17:30