«Спадчына 2016», 06.10 — 20.10

Сяргей Качаргін – легендарная асоба ў беларускай фатаграфіі і найталенавіцейшы чалавек. Ён пісаў карціны пэндзлем і алоўкам, быў рэзчыкам па косці. Адзін з аўтараў кнігі «1200 фотаапаратаў з СССР». Сваімі рукамі ён вырабляў маноклі. Яго здымкі захоўваюцца ў фондах Музею фатаграфіі Ньепса ў Францыі.

Спадар Сяргей быў цудоўным настаўнікам. З блізкіх яму па духу вучняў ён стварыў клуб «Спадчына». Ужо год, як яго няма з намі. Мы вырашылі ажыццявіць даўнюю мару Сяргея Качаргіна і зрабіць выставу плёначнай чорна-белай фатаграфіі.

На жаль, не ўсіх сваіх вучняў ён змог навучыць плёначнай фатаграфіі: не хапіла часу і сілаў. Справу легендарнага фатографа пяройме Уладзімір Суцягін – знакаміты плёначны фатограф, калега Сяргея Мікалаевіча. Спадар Уладзімір дапаможа ў складанні кампазіцыі.

Выставу плануецца зрабіць традыцыйнай і прысвячаць яе памяці таленавітага і цудоўнага чалавека – Сяргея Качаргіна. Удзел у ёй змогуць браць не толькі ягоныя вучні, але і фатографы, якія займаюцца плёначнай ч/б фатаграфіяй.

Фота Дзмiтрыя Лагуна
Куратары: Уладзiмiр Суцягiн, Iрына Даiнакoва
Удзельнікі: Уладзiмiр Пехцераў, Мiкалай Пяршай, Дзмiтрый Лагун, Яугенi Гораўскi, Дар’я Данiльчанка, Наталля Пуцята, Iрына Даiнакoва.

06.10 — 20.10
Арт-прастора «Майстэрня»

вул. Прытыцкага, 10
11:00 – 19:00, пн-пт
15:00 – 19:00 сб-нд
Уваход вольны

06.10
Адкрыццё выставы
Арт-прастора «Майстэрня», 18:00