«Месца», 10.10 — 31.10

С. Ждановіч. З серыі

С. Ждановіч. З серыі “Прастора, якую шукаў(і)знайшоў”

Выстава ёсць вынікам пленэру, які адбыўся ў чэрвені ў арт-вёсцы Каптаруны і ў якім узялі ўдзел Сяргей Ждановіч, Сяргей Кажамякін, Андрэй Лянкевіч, Вольга Прусак, Вольга Сазыкіна і Ігар Саўчанка. Некалькі дзён мастакі і мастачкі жылі ў Каптарунах і фатаграфавалі, сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, занатоўвалі, дзяліліся сваім прафесійным досведам. Месца – адно, але перспектывы, фокус, медыя атрымаліся розныя.

Што мы бачым, калі трапляем у месца? Што прыцягвае нашую ўвагу і што хацелася б захаваць у памяці?

Выстава “Месца” у першую чаргу адрасаваная мясцовым жыхарам, якім прапануецца позіркам Іншага паглядзець на сваё штодзённае асяроддзе і, магчыма, заўважыць штосьці новае і нечаканае. Акрамя таго, гэта магчымасць для кожнага ўбачыць тыя розныя перспектывы, якія існуюць у аднаго месца.

Удзельнікі: Сяргей Ждановіч, Сяргей Кажамякін, Андрэй Лянкевіч, Вольга Прусак, Вольга Сазыкіна, Ігар Саўчанка.
Куратары: Таня Арцімовіч і Артур Клінаў

Пленэр быў арганізаваны Пастаўскім раённым аб’яднаннем “Экаагратур” і аграсядзібай “Арт-вёска Каптаруны”.

10.10 — 31.10
Дом культуры

п. Лынтупы, вул. Галубкова, 34