Практычны майстар-клас з Вікторыяй Біншток і Міхаэлям Шэферам для фатографаў у межах выставы «фатаграфічныя інтэрвенцыі. па і супраць плыні. #1 Вікторыя Біншток #2 Міхаэль Шэфер», 08.09

Колькасць удзельнікаў: макс. 15 чалавек
Час і працягласць: 8 верасня, пятніца, 10.00 – 18.00
Тэма: Appropriation Art: праца з візуальным матэрыялам

Вікторыя і Міхаэль: “Мы абое даўно і глыбока займаемся гэтай тэмай, і нас таксама вельмі цікавіць досвед беларускіх фатографаў. Падчас майстар-класа мы закранем тэарэтычныя пытанні, але галоўным чынам звернемся да практычнага боку – якім чынам можна пераносіць, напрыклад, выявы са сродкаў масавай інфармацыі ў мастацкія працы? Якія метады і падыходы існуюць у гэтай сферы? Як можна па-рознаму задзейнічаць капіраванне, цытаванне альбо рэінсцэніроўку выяваў у сваіх фатаграфічных працах?
Вельмі важным аспектам будзе таксама абмеркаванне прац удзельнікаў, якое дазволіць больш даведацца адно пра аднаго і больш мэтанакіравана зладзіць нашу працу на майстар-класе”
.

08.09
Месца з’явіцца пазней, 10.00 – 18.00
Уваход вольны