Выстава архіву БЮРО МФМ, 18.09 — 30.09

Архіў Бюро МФМ быў створаны ў 2016 годзе. Стварэнне базы сучаснай беларускай фатаграфіі, якая дазваляе захоўваць, даследаваць і асэнсоўваць феномен беларускай фатаграфіі, з’яўляецца галоўнай мэтай праекта. Архіў Бюро МФМ з’яўляецца, перш за ўсё, асновай для далейшай даследчай і выставачнай дзейнасці. На сённяшні дзень у архіве налічваецца больш за 100 прац. Сярод іх працы Валерыя Лабко, Андрэя Лянкевіча, Сяргея Кажамякіна, Сяргея Лескеця, Максіма Сарычава, Юрыя Васільева, Ігара Саўчанкі і іншых.

Падчас фарміравання архіва беларускай фатаграфіі Бюро МФМ ставіць сабе першапачатковую мэту сабраць калекцыю, якую складуць значныя серыі і асобныя фатаграфіі беларускіх аўтараў, якія працуюць з пачатку 1960-ых па нашыя дні. Асаблівая ўвага надзяляецца жаночай фатаграфіі, а таксама эксперыментальным і інавацыйным працам фатографаў другой паловы 20-га і пачатку 21-га стагоддзяў. Такім чынам у калекцыю ўвойдуць аўтары, якія спрыялі развіццю фатаграфіі як асобнага віда мастацтва, а таксама значна паўплывалі на інстытуалізацыю беларускай фатаграфіі.

Місія Архіва Месяца Фатаграфіі: стварэнне калекцыі для мультымедыйнага музея ў Беларусі.

18.09 — 30.09
Цэнтр гарадскога жыцця

Гродна, вул. Савецкая, 3
Панядзелак-пятніца 10:00 – 20:00
Уваход вольны

18.09
Адкрыццё выставы

Цэнтр гарадскога жыцця, 19:00