ВЕХА (VEHA). «Найлепшы бок», 06.09 — 06.10

Сацыякультурны праект ВЕХА (VEHA), які працуе з архіўнай фатаграфіяй і аднаўленнем сямейных архіваў, прэзентуе сваю дэбютную даследчую фотакалекцыю «Найлепшы бок».

Галоўная мэта праекту ВЕХА – заахвоціць кожнага зразумець шлях, які прайшлі яго продкі, і знайсці адлюстраванне асабістай гісторыі ў сваім сямейным архіве. Мы хочам высветліць: ці могуць старыя фотаздымкі і тыя, што ідуць ім на змену, быць карысным рэсурсам для развіцця сацыяльнай самасвядомасці і стрыжнем нашай ідэнтычнасці? Пацверджаннямі чаго яны могуць быць? Якія пытанні мы маглі б ім задаць і да якіх адказаў мы павінны быць гатовыя?

Выстава ахоплівае тэму фатаграфавання «асаблівых момантаў», параўнальных з святочнымі падзеямі, асабліва значных у жыцці чальцоў сям’і і таму аздобленых згодна з уяўленнямі гэтай сямейнай супольнасці. У межах выставы ВЕХА акцэнтуе ўвагу гледача на тканых посцілках, дыванах, ручніках, абрусах, капах як своеасаблівай і яскравай з’яве ў сямейнай, святочнай і паўсядзённай фатаграфіі беларусаў першай паловы 20 стагоддзя. Неабходнасць рэпрэзентацыі свайго жыцця іншым людзям змяшчаецца ў тым, што гэтыя іншыя могуць скласці пра нас і аб нашым ладзе жыцця памылковыя і няпоўныя ўражанні. Таму гэтыя дэкаратыўныя рэчы акрамя бытавога ўжывання служаць дадатковым выразам святочных пачуццяў, узмацняльнікам хатняга культу, якія сямейная група дорыць сабе.

Куратар: Ганна Бундзелева

У экспазіцыі выкарыстоўваюцца фотаздымкі з сямейных архіваў Аляксея СергіеніГлыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музею і Беларускага архіву вуснай гісторыі.

Сайт праекта: veha.of.by
Суполкі ў сацыяльных сетках: vk | fb | instagram

06.09 — 06.10
Галерэя «Сталоўка XYZ»

Фабрыцыўса 4, паверх 3
14:00 – 22:00, штодня
Агульны білет на ўсе выставы галерэі ― 5 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 2,5 р. Журналістам, настаўнікам і супрацоўнікам музеяў, дзецям да 10 гадоў, уваход вольны. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі таксама ўваход вольны. Просім тых, хто перамяшчаецца ў вазку, папярэджваць загадзя аб наведванні выставы, каб мы маглі забяспечыць магчымасць патрапіць на трэці паверх. Тэлефон: +375 44 582 92 29

06.09
Адкрыццё выставы

Галерэя «Сталоўка XYZ», 19:00

15.09
Прэзентацыя праекта

Галерэя «Сталоўка XYZ», 19:00
Уваход вольны