Прэзентацыя кніг “NO.04″ і “Fruit Garden”, 08.09

На прэзентацыі Міхал Лучак раскажа як ствараўся ўнікальны праект даследвання, па вынікам якога была створана кніга “Fruit Garden” і калектыўны альбом “NO.04″ дзевяці таленавітых фатографаў.

Праект фотакнігі “Fruit Garden” з’яўляецца трэцім аповядам ад SPUTNIK PHOTOS заснаваным на даследванні згубленных тэрыторый. Аўтары кнігі займаюцца тэмай прыгнёту ў постсавецкім рэгіёне. Гэты праект апавядае, у першую чаргу, пра адносіны паміж аўтарытарнай сістэмай, чалавекам і прыродай.

08.09
Галерэя «Сталоўка XYZ», 19.00

Фабрыцыўса 4, паверх 3
Уваход вольны