Праграма «Калектывізацыя. Сучаснае мастацтва. Польская сцэна», 28.09 — 01.10

Ідэя праграмы “Калектывізацыя. Сучаснае мастацтва. Польская сцэна” – прэзентацыя беларускай аўдыторыі даробку сучасных польскіх творцаў, чыя дзейнасць нейкім чынам звязаная з тэмай фестывалю – калектывізацыяй. Гасцямі будуць мастачка Патрыцыя Ажэхоўска, крыніцай для графічных, фатаграфічных і мультымедыйных працаў якой служыць калектыўная памяць, якою ёсць рознага кшталту архівы, – і Анета Гжэшыкоўска і Ян Смага – фотамастакі, якія працуюць у дуэце з 1999 году.

Праграма складаецца з дзвюх частак: адкрытых сустрэчаў-лекцый, падчас якіх мастакі прадставяць публіцы свае творы, і майстар-класаў – практычных заняткаў у закрытых групах, у якія будзе праведзены адбор. Напрыканцы кожнага майстар-класу адбудзецца ацэнка праектаў, якія падрыхтуюць удзельнікі.

ПРАГРАМА ЛЕКЦЫЙ І МАЙСТАР-КЛАСАЎ

Patrycja Orzechowska, “Home” z cyklu “Kinderturnen”

Patrycja Orzechowska, “Home” z cyklu “Kinderturnen”

“Калектывізацыя – архівы”. Праводзіць Патрыцыя Ажэхоўска

Сучасная культура азіраецца назад, збірае рэшткі мінулага, якія, у сваю чаргу, яна спрабуе неяк сабраць у адно цэлае. Яна не грэбуе стратэгіяй цытавання, прысваення і захопу. Мастак у архіве часта аказваецца разбуральнікам мёртвага парадку, ігнарантам, які выкарыстоўвае рэчы насуперак іх першапачатковага значэння. Архіў разумеецца не толькі як інстытуцыйна пацверджаны збор фактаў, але і як прыватная калекцыя фрагментаў рэальнасці для асабістага выкарыстання. Сёння не толькі ўстановы, мэтай якіх з’яўляецца збор памяці, якая захоўваецца ў аб’ектах і малюнках, маюць цяжкасці з вызначэннем дакладных крытэрыяў і межаў сваіх архіваў, але, перш за ўсё, у нас саміх ёсць вялікая праблема ў вырашэнні таго, што варта захоўваць у нашых прыватных рэсурсах памяці, што пастаянна растуць.

Падчас семінара мы будзем працаваць з запазычанымі візуальнымі матэрыяламі, пераламляць арыгінальныя намеры малюнкаў, устаўляць іх у новыя кантэксты, ствараючы другасныя значэнні. Для сумеснай працы Патрыцыя Ажэхоўска просіць прынесці невялікую калекцыю «не сваіх» ці знойдзеных выяў, прадметаў або іх фрагментаў. Гэта можа быць любы матэрыял, не абавязкова сфатаграфаваны, з якім кожны асобны ўдзельнік семінара хацеў бы працаваць. Гэтыя рэчы паслужаць адпраўной кропкай для стварэння альтэрнатыўных наратываў , надання кантэкстаў і прадастаўлення ім другога жыцця.

Удзел у семінары бясплатны, колькасць месцаў абмежавана. Удзел па запісе і праходжанні працэсу набору.

Правілы набору: 5 асобных здымкаў (1200 пікселяў у даўжэйшай) або адзін цыкл прац трэба адправіць на адрас электроннай пошты photographyminsk@gmail.com. У тэме электроннага ліста пазначыць: «Калектывізацыя. Патрыцыя Ажэхоўска».
Заяўкі можна падаваць да 24 верасня 2017 года, да 23:59.

28 верасня, 18:00 – лекцыя, адкрытая сустрэча, уваход вольны.
29 верасня, 10:00 – 17:00 (перапынак 13:00 – 14:00) – майстар-клас.
30 верасня, 10:00 – 12:00 – працяг майстар-класу, ацэнка праектаў.

Патрыцыя Ажэхоўска - візуальны мастак, аўтар мастацкіх кніг. Займаецца фатаграфіяй, калажам, інсталяцыяй, збіральніцтвам, прыкладной графікай, фільмам. Скончыла факультэт жывапісу і графікі, спецыялізацыя графічны дызайн Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Гданьску. У цяперашні час з’яўляецца аспірантам міждысцыплінарнай аспірантуры ў Познанскімі універсітэце мастацтваў. У сваіх апошніх працах займаецца праблемай узаемаадносін людзі-прадметы. Гэтыя адносіны часта абсэссіўныя, старонныя або сентыментальныя. Працуючы адначасова на рэштках, на гатовых прадметах, на чалавечым целе, яна адначасна культывіруе фізічны і разумовы рэцыклінг без экалагічнага прымусу. Ствараючы калажы са старых газет і кніг ( «Monuments», «Deadline. Never Ending Story», «Kinderturnen», «Grettings from Eternity»), укладваючы цела як гліну ( «Гімнастычныя практыкаванні», «Sculptures just now!» «Homebody» ), ствараючы новыя формы і значэнні ў калекцыях кластарных прадметаў ( «Future Perfect», «Шкілеты», «Сцяна», «Мае маленькія вокны»), яна ўвесь час звязана з захапляльнай матэрыяльнасцю і пеклам рэчаў. Шматразовы стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Маршала Паморскага ваяводства і Мэра горада Гданьска. Яе працы былі прадстаўлены на дзясятках індывідуальных і калектыўных выстаў. Заснавальніца выдавецтва JAMI Issue.

Aneta Grzeszykowska i Jan Smaga,

Aneta Grzeszykowska i Jan Smaga, “Archiwum prywatne (Polonia)”

“Калектывізацыя – супраца”. Праводзяць: Анета Гжэшыкоўска і Ян Смага

Семінар будзе ўнікальнай магчымасцю пазнаёміцца ​​з адным з самых цікавых польскіх мастацкіх дуэтаў, а таксама рэалізаваць уласныя дзеянні пад яго кіраўніцтвам. Разам з удзельнікамі, Анета Гжэшыкоўска і Ян Смага ператвораць семінар у відэа-перфоманс; заснаваную на руху і залежнасці цел метафару супрацоўніцтва.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто хоча выпрабаваць цеснае ўзаемадзеянне ў групе, якое складаецца ў пошуку канцэпцый, якія вызначаюць супрацоўніцтва, а затым іх інтэрпрэтацыю праз рух і палажэнне цел. Відэаматэрыялы, зарэгістраваныя падчас семінараў, будуць змантаваныя вядучымі як адно мастацкае выказванне.

Удзел у семінары бясплатны, колькасць месцаў абмежавана. Па папярэднім запісе.

Правілы набору: заяўку з кароткай біяграфіяй трэба адправіць на адрас электроннай пошты: photographyminsk@gmail.com. У тэме электроннага ліста пазначыць: «Калектывізацыя. Анета Гжэшыкоўска і Ян Смага». Удзел у семінары вызначаецца праз чарговасць запісу. Заяўкі можна падаваць да 24 верасня 2017 года, да 23:59.

29 верасня, 18:00 – лекцыя, спалучаная з паказам фільмаў Анеты Гжэшыкоўскай, адкрытая сустрэча, уваход вольны.
30 верасня, 13:00 – 20:00 (перапынак 16:00 – 17:00) – майстар-клас.
1 кастрычніка 10:00 – 12:00 – працяг майстар-класу, ацэнка праектаў.

Анета Гжэшыкоўска і Ян Смага. Прастора іх узаемадзеяння і працы – з’яўляецца фатаграфія ва ўсіх яе вымярэннях. У некаторых выпадках яны выкарыстоўваюць магчымасці лічбавай маніпуляцыі выявамі, у іншых выкарыстоўваюць фатаграфію, вырабленую класічным спосабам, выконваючы здымкі буйнафарматнай камерай на стужку і самастойна праяўляючы негатывы. Супрацоўнічаюць з 1999 года. У 1994-1999 гадах вучыліся ў Акадэміі выяўленчага мастацтва на факультэце графікі ў Варшаве. У 2005 годзе былі намінаваныя на прэмію Deutsche Bank. Ўдзельнічалі ў многіх выставах у Польшчы і за мяжой. Іх работы знаходзяцца ў публічных і прыватных калекцыях.

Куратаркі і каардынатаркі: Катажына Сагатоўска, Вольга Рыбчынская

Арганізатары: інстытут Адама Міцкевіча, Месяц фатаграфіі ў Мінску, Фундацыя 15:12, JEDNOSTKA.

Інстытут Адама Міцкевіча (Instytut Adama Mickiewicza, IAM) – нацыянальная культурная ўстанова, якая стварае і папулярызуе культурніцкі аспект брэнду Польшчы праз актыўны ўдзел у міжнародным культурным абмене. IAM ужо рэалізаваў культурніцкія праекты ў 70 краінах. На пачатак 2016 года Інстытут правёў больш за 5500 імпрэзаў і прыцягнуў аўдыторыю больш як 52 мільёны чалавек на пяці кантынентах. Усе праекты ўстановы праходзяць пад флагманскім брэндам Culture.pl, які прапаноўвае штодзённыя інфармацыйныя паслугі, апавядаючы пра важныя падзеі, звязаныя з польскаю культураю ва ўсім свеце. Акрамя інфармацыі пра сустрэчы, арганізаваныя ў Польшчы і за межамі, на партале ёсць звесткі пра шматлікіх мастакоў, таксама публікуюцца агляды, эсэ, артыкулы ды інфармацыя пра культурніцкія ўстановы. Старонка Culture.pl, якую ў 2015 годзе наведалі больш за 4,5 мільёна карыстальнікаў з усяго свету, даступная на трох мовах: польскай, англійскай і рускай. У 2015 годзе партал атрымаў узнагароду «Гарантыя культуры» («Gwarancja Kultury») у катэгорыі «Культура ў сетцы».

28.09 — 01.10
Галерэя «Сталоўка XYZ»

Фабрыцыўса 4, паверх 3
Уваход вольны, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя