Прэзентацыя беларуска-польскага праекта “Polis(h) Photo Lab”, 09.09

На працягу некалькі месяцаў 6 фатографаў з Варшавы і 6 фатографаў з Віцебска разам стваралі аўтарскія, сацыяльна важныя праекты – фотагісторыі. Інтэнсіўны і працяглы дыялог у польска-беларускіх парах сутыкаў перспектывы і досвед удзельнікаў з абедзвюх краінаў. Іх супольная праца адбывалася падчас варштатаў у Віцебску, шматгадзінных сустрэч у Скайпе, выезда на тыднёвы фотакэмп. Знаёмства з аўтарскімі праектамі адбываецца праз фотаграфічныя кніжкі, якія былі спраектаваныя і выдадзеныя, каб адлюстроўваць вынікі кожнага з творчых дуэтаў. Іх прэм’еры адбыліся ў Віцебску і Варшаве, а ў дадзены момант аўтары ўдзельнічаюць са сваімі творамі ў конкурсах фотабукаў па ўсім свеце.

Праект здзейснены ў 2015–2016 г. у супрацы арганізацый Towarzystwo inicjatyw twórczych ę (Польшча) і Vitebsk4Me (Беларусь). Партнёрам праекту выступіў мiжнародны калектыў фотарэпарцёраў Sputnik Photos. Доступ да матэрыялаў праекта: polishphotolab.e.org.pl

Праграма сустрэчы:
19:30 – 20:30 Выступ аўтараў “Polis(h) Photo Lab”.
Польшча: Антаніна Гугала, Каміла Дамбровска.
Беларусь: Інга Макеева, Міхаіл Цітоў, Таня Лісоўская, Настасся Караленка, Аня Грынкевіч, Таня Аліпчыкава.
20:30–21:30 Выстава фотакніг, перасанальныя сустрэчы з фатографамі.

09.09
Галерэя «Сталоўка XYZ», 19:00

Фабрыцыўса 4, паверх 3
Уваход вольны