Прэзентацыя праекта ВЕХА (VEHA), 15.09

VEHA(ВЕХА) – сацыякультурны праект, які працуе з архіўнай фатаграфіяй сям’і, накіраваны на ўзмацненне сямейных узаемаадносін і захавання культурнай спадчыны Беларусі.

Прэзентацыя будзе складацца з трох блокаў: этнаграфіі, архіўнай фатаграфіі і генеалагічнага пошуку.

1. Фатаграфія. Правілы захавання хатняга архіва.
Мы навучым кансерваваць і захоўваць старыя негатывы і здымкі. Раскажам пра краўнд-кампанію ВЕХА. Пакажам прыклады пакункаў, FINE ART друку і кніг, створаных нашым праектам.
Прэзентацыю будзе праводзіць Леся Пчолка.

2. Этнаграфія. Выстава «Найлепшы бок»
У межах фестывалю Месяц Фатаграфіі ў Мінску прэзентуецца першая калекцыя ВЕХА, якая раскрывае тэму фатаграфавання як сацыяльнага рытуалу, на прыкладзе тканых дываноў, як своеасаблівай з’явы святочнай і паўсядзеннай фатаграфіі беларусаў.
Прэзентацыю правядзе куратарка выставы Ганна Бундзелева.

3. Генеалогія. Як знайсці сваіх продкаў у архівах Беларусі
Прэзентацыю правядзе Вадзім Валер’евіч Урублеўскі, кіраўнік мінскай Школы Практычнай генеалогіі, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

veha.of.by
fb | vk
Прэс-кантакт: Леся Пчолка +375 29 60 06 321
veha.mytree@gmail.com

15.09
Галерэя «Сталоўка XYZ», 19:00

Фабрыцыўса 4, паверх 3
Уваход вольны