«Свет вакол нас», 28.09 — 30.10

Рэспубліканскі конкурс дзіцячай фатаграфіі «Свет вакол нас» праходзіць другі год, але ўжо карыстаецца папулярнасцю сярод дзяцей і падлеткаў. Удзел выніковай выставы конкурсу ў фестывалі «Месяц фатаграфіі ў Мінску» дае магчымасць паказаць працы шырокаму колу гледачоў, сярод якіх, абавязкова, будуць і прадстаўнікі прафесійнай фатаграфічнай супольнасці. Для кагосьці з хлапцоў і дзяўчат гэта можа стаць важным стартам у вялікую фатаграфію.

Мы запрашаем школьнікаў і студэнтаў узяць удзел у Рэспубліканскім конкурсе фатаграфіі «Свет вакол нас – 2017». Прызавыя месцы будуць вызначацца ў наступных намінацыях:

1. «Прыгажосць роднай зямлі». Прымаюцца фатаграфіі, якія адлюстроўваюць прыгажосць, разнастайнасць і ўнікальнасць прыроды, расліннага і жывёльнага свету.
2. «Школьнае жыццё». Прымаюцца здымкі, якія выяўляюць сцэны са школьнага і паходнага жыцця, кур’ёзныя моманты, заняткі спортам.
3. «Мой горад (вёска)». Прымаюцца фотаздымкі гораду (вёскі), у якім жыве канкурсант(ка). У кадры таксама могуць быць помнікі архітэктуры, гарадскія пейзажы, выдатныя мясціны ці ўлюбёны куток гораду.
4. «Твары вакол». Фота могуць выяўляць дарослых і дзяцей, іхныя эмоцыі, настрой і паводзіны, незвычайныя сітуацыі. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што СЭЛФІ на конкурс не прымаюцца.
5. «Крэатыў». У гэтай намінацыі арганізатары хочуць убачыць фотаздымкі з самымі нечаканымі сюжэтамі – усё тое, на што мы ў звычайным жыцці не звяртаем увагі.

Падрабязнейшую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць у групе «УКантакце».

Арганізатары і партнёры фотаконкурсу: фотаклуб «Святласіла» з гораду Паставы, «Настаўніцкая газета», Міжнародны фонд падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор», Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, Адукацыйны цэнтр «Інстытут фатаграфіі і візуальных камунікацыяў».

Фіналісты мінулых конкурсаў таксама могуць звязацца з арганізатарамі і даслаць прэвію заяўленых фота. Здымкі, адабраныя журы, будуць паказаныя ў фармаце асобнай выставы ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

Фотаконкурс «Свет вакол нас» праходзіць з 1 сакавіка 2017 года да 15 жніўня 2017 года за тры этапы:
1-ы этап: з 1 сакавіка да 30 траўня прымаюцца фота ў лічбавым відзе (праз электронную пошту mir.konkurs@gmail.com і праз групу «УКантакце».
2-і этап: з 1 чэрвеня да 20 ліпеня – праца журы, вызначэнне фіналістаў – удзельнікаў выніковай выставы.
3-і этап: з 1 жніўня да 15 жніўня – прыём працаў для друку выніковай выставы.

Пераможцаў абвесцяць у верасні 2017 года падчас выніковай выставы ў Мінску.

28.09 — 30.10
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства горада Мінска

Макаёнка 8А

28.09
Адкрыццё выставы

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства горада Мінска, 14:00