АНДРЭ ПЭРЛЬШТЕЙН. «Кіно 70-х і не толькі», 24.09-08.10

24 верасня 2018 года ў межах Месяца фатаграфіі ў Мінску Андрэ Пэрльштэйн, фатограф, знакаміты сваімі працамі ў сферы кіно і моды, уганаруе нас прысутнасцю на адкрыцці сваёй выставы.

Андрэ Пэрльштэйн – фатограф з надзвычай цікаваю і разнастайнаю кар’ерай. Свае першыя крокі як незалежны фатограф Андрэ Пэрльштэйн зрабіў, працуючы ў навінах для часопісу «Le Point». Ён таксама пакінуў адбітак у свеце моды, увекавечыўшы дэфіле Іва Сэн-Лёрана.

Але менавіта фатаграфічныя работы ў галіне кіно, і асабліва праца з рэжысёрам Жан-П’ерам Мэльвілем, прынеслі славу Андрэ Пэрльштэйну.

З 24 верасня да 8 кастрычніка 2018 года ў выставачнай прасторы Falcon Club «Бутык кіно» (пр-т Пераможцаў 20) мінчане і госці сталіцы атрымаюць унікальную магчымасць убачыць 28 здымкаў 40×60 см і адзін вялікі тыраж 70×110 см. Уваход бясплатны.

На гэтай выставе будуць паказаныя толькі чорна-белыя здымкі, якія рэпрэзентуюць невялікі эпізод неймавернай кар’еры Андрэ Пэрльштэйна. Каштоўнасць экспазіцыі – у тым, што абраныя фатаграфіі адлюстроўваюць цэлую палітру характараў персанажаў, месцаў і сітуацыяў.

Праца фатографа ў сферы высокай моды на гэтай выставе адзначаная здымкамі з Івам Сэн-Лёранам. На фота – рыхтаванне да ягонага дэфіле і праца манекеншчыц.

Выстава стварае ўражанне, быццам мы робімся сведкамі абсалютна недаступных і тайных сфераў, моды, вядома, але таксама і кіно…

Кіназдымкі, вялікія акторы і рэжысёры… усё ажывае і робіцца бессмяротным дзякуючы закулісным фатаграфіям Андрэ Пэрльштэйна. Вы ўбачыце Алена Дэлона, Жан-П’ера Мэльвіля і яшчэ многіх французскіх зорак кіно, такіх як, напрыклад, Ізабэль Аджані.

І гэта не лічачы міжнароднага значэння творчасці Андрэ Пэрльштэйна: партрэтаў знакамітых людзей, як Чарлі Чаплін і Майлз Дэйвіс.

А ці зможаце вы, дарагі глядач, іх усіх пазнаць?

24.09 — 08.10
Фалкан Клаб Буцiк Кiно

Праспект Пераможцаў, 20
Уваход вольны

Тэлефон: +375 44 771-01-71

24.09
Адкрыццё выставы, 18:30

Фалкан Клаб Буцiк Кiно
Прэзентацыя выставы ад аўтара і паказ фільму «Самурай» (1967, Францыя, 1:47)
Уваход па запрашальных білетах

25.09
Фалкан Клаб Буцiк Кiно, 18:00
Экскурсія па выставе ад Андрэ Парльштэйна

 

Кінатэатр «Ракета», 20:00
Кіно 70-х і не толькі. У межах праграмы «Карт-бланш» ад Андрэ Пэрльштэйна.
Паказ фільму «Чырвоны круг»