ГАЛЕРЭЯ «INDIE». “Выклік дахаты”, 11.09 – 30.09

Удзельнікі: Арыт Бэртыні Шавіт, Ая Ніцан, Ілян Кармі, Даві Барэль, Гіля Вугман, Таль Нісім, Юваль Хай, Мірыям Наэх, Амры Шапіра, Керэн Зальц, Раніт Парат, Тамар Нісім.

«Прастора – гэта сумнеў: я мушу бесперапынна яго адзначаць, на яго ўказваць; яна ніколі не бывае маёй, яна ніколі не ёсць дадзенасцю, я мушу яе заваёўваць».

Жорж Пэрэк, французскі пісьменнік і кінарэжысёр (1936–1982), «Проста прасторы»

«Indie» – калектыўная галерэя 12 мастакоў, якія супрацоўнічаюць як група і як партнёры. Калі аўтары куратарскага арт-праекту запрасілі нас паразважаць над магчымымі рэакцыямі на панятак «прыстанак», мы вырашылі зыніцыяваць супольнае дзеянне, якое, з аднога боку, згуртавала б групу, а з іншага – дазволіла б кожнаму з нас дзеяць самастойна. Паводле прынцыпу латарэі кожны/ая з нас выцягнулі ключы ад кватэраў, дзе жылі чальцы нашага калектыву, пастанавіўшы, што ў цэнтры нашага праекту будзе ідэя «заваявання» прасторы іншага чалавека і дзеянняў, якія ў ёй разгортваюцца. Кожны з чальцоў калектыву правёў нейкі час ў доме іншага, займаючыся чымсьці самастойна ў прысутнасці ўладальніка жытла ці без яго – у залежнасці ад дамоўленасці. Нягледзячы на нашае шматгадовае знаёмства ды інтэнсіўную супрацу ў галерэі, працэс падняў пытанні, звязаныя з уварваннем і скрытнасцю, выстаўленнем на агляд і прыватнасцю, тым, як для нас пачынаюцца творы, акт, і акрэсліў значэнне «прыстанку» для нас як для групы і як адзінкавых асобаў.

11.09–30.09
Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, Галерэя INDIE
Гродна, вул. Савецкая, 3.
10:00 – 20:00 пн-пт
Тэлефон: +375 29 951-05-61

11.09
Адкрыццё выставы, 19:00

Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, Галерэя INDIE