Зоф’я Хамянтоўска. «З палескага архіва Зоф’і Хамянтоўскай» 04.10-26.10

Пры падтрымцы Польскага Iнстытута ў Мiнску. 4 – 26 кастрычніка 2018 года, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Архіў Зоф’і Хамянтоўскай, адной з найважнейшых фатографак міжваеннага перыяду, з 2010 года знаходзіцца ў апрацоўцы Фонда “Археалогія Фатаграфіі”. У вялізарнай  калекцыі, якая налічвае каля 6500 негатываў і 4500 пазітываў, захавалася не так шмат выставачных адбіткаў. Экспазіцыя “Дробязі” прадстаўляе некалькіх дзясяткаў з іх. Фатаграфіі з 1928-1933 гадоў паказваюць радавы маёнтак Зоф’і Хамянтоўскай у Парахонску. У выставу ўвайшлі шматлікія фатаграфіі пейзажаў у “піктарыяльнай” эстэтыцы, зробленыя “Лейкай”, і здымкі, што дакументуюць жыццё мясцовых жыхароў.

Прэзентацыя суправаджаецца паказам фільма “Я здымаю”. Гэта ўнікальны матэрыял, сабраны з фрагментаў стужак Хамянтоўскай канца 1920-х гадоў, які прадстаўляе асабістае жыццё фатографкі, яе сям’і і сяброў.

04.10–26.10
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

вул. Карла Маркса, 12
11:00 – 19:00 штодня

Тэлефон: +375 17 327 43 22