“Год свабоды”, 06.09-09.09
“Год свабоды” 6–9 верасня 2018
У старажытнасці юбілейны, пяцідзясяты год, які прыходзіў пасля сямі сямігоддзяў, называўся годам свабоды. У гэты год рабы атрымлівалі свабоду, землі вярталіся ўладальнікам і адпачывалі ад ворных працаў, даўжнікам прабачалі запазычанасці, народу чыталі Тору.
Мы разглядаем юбілей як асаблівы час для свабоднага роздуму пра важнае, знакавае ў жыцці краіны, супольнасці, чалавека.
Усе праекты, паказаныя на выставе «Год свабоды», грунтуюцца на працы з фатаграфічнымі архівамі – знойдзенымі, сямейнымі, асабістымі, сапраўднымі і выдуманымі.
Якую ролю грае архіў у асэнсаванні самага галоўнага, вызначальнага з пражытага? Як працуюць з архівамі розныя аўтары: расійскія, украінскія, нідэрландскія, венгерскія, амерыканскія? Чым падобныя і чым адрозніваюцца іхныя падыходы?
Выстава – гэта нагода для роздуму і пошуку адказаў на гэтыя пытанні.
У выставе бяруць удзел фотакнігі і мультымедыя з калекцыі калектыву Russian Independent Selfpublished.
Аўтары фотакніг і мультымедыя, экспанаваных на выставе:
Артур Бондар
Рут ван Бээк
Юлія Барысава
Екацярына Гардзеева
Стэнлі Грын
Ася Жэтвіна
Эрык Кесэлс
Павел Касенка
Габар Кудас
Ала Міроўская
Яўгеній Маладцоў
Наталля Рэзнік
Алена Холкіна
Куратарка выставы – Ала Міроўская
Партнёр праекту: Russian Independent Selfpublished
06.09 — 09.09
Галерэя «Ў»
Мiнск, вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул. Леніна з двара)
12:00 – 20:00, штодня
Агульны білет на ўсе выставы галерэі ― 5 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 2,5 р. Журналістам, настаўнікам і супрацоўнікам музеяў, дзецям да 10 гадоў, уваход вольны. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі таксама ўваход вольны. Просім тых, хто перамяшчаецца ў вазку, папярэджваць загадзя аб наведванні выставы, каб мы маглі забяспечыць магчымасць патрапіць на трэці паверх.
Тэлефон: +375 29 366 75 16
06.09
Адкрыццё выставы, 19:00
Куратарскі аповед пра выставу. 20:40
Галерэя «Ў»