СВЯТЛАНА СТАНКЕВIЧ. “Luz silenciosa” 28.09-28.10

Luz silenciosa (у перакладзе з іспанскай “Маўклівае святло”)

Ёсць меркаванне, што ў першай палове жыцця чалавек ідзе ў гару, а ў другой – коціцца з яе. Гэтым можна патлумачыць неадназначнае ўспрыняцце часу, які то сочыць за намі, то мы – за ім. Дні 10-гадовай Варвары доўгія, у іх няма планаў, а ёсць скарэнне наканаванасці, якой кіруюць дарослыя члены сям’і.

Варвара цікавіцца коштам зямлі насупраць бацькоўскай хаты, дзе на елках у яе пабудаваны дом. “Навошта табе?” “Хачу набыць, каб жыць там з мужам. Альбо з сабакамі – пакуль ня вырашыла”.

За ростам дзіцяці можна сачыць як за стварэннем сусвету. “Luz silenciosa” – фільм Карласа Рэйгадаса, у якім за чалавечымі памкненнямі і жарсцямі назірае маўклівае нябеснае святло. Ці акрыяе дзіця ў новым жыцці, ці збудуе свой свет, калі пакіне сямейнае ўлонне? У штодзённым фаталізме гэтага перыяду ёсць містычнасць і чаканне цуду. Гэта ўзрост пераходу ў іншы свет, які хутка апануюць адказнасць і самавызначэнне.

Адкрыццё 28.09.2018 в 19.00
Выстава даступная да прагляду з чацвярга па нядзелю.
Moving Art Фactory, адрас: вул. Куйбышава, 22 6-ы паверх.