Аляксандр Гронскі. Рэканструкцыя (10.09 — 02.10)

Аляксандр Гронскі
Рэканструкцыя
2013–2015


Серыя працаў «Рэканструкцыя» Аляксандра Гронскага адсылае да гістарычных батальных панарамаў у ваенных музеях. Сціслая анатацыя да працы гучыць так: «Публічныя ваенныя рэканструкцыі ў Расіі і Украіне». Аднак фатограф прапаноўвае не столькі дакументацыю ваенных рэканструкцыяў, колькі сюррэалістычную карціну, якая ўводзіць гледача ў стан здранцвення. Эпічны фармат трыпціху і сур’ёзнасць ваенных дзеянняў разбіваецца аб віды гарадскіх ускраінаў, панэльных дамоў, тыпавых
забудоваў.

Галоўныя дзейныя асобы на фатаграфіі суіснуюць насуперак законам логікі і цвярозаму сэнсу. Мастак наўмысна спалучае разам, пераапрануліся ў армейскую форму людзей, якія разыгрываюць ваенныя дзеянні, простых разявак, дзяцей, што ездзяць на санках з горкі, сучасную і савецкую архітэктуру, рэгістры ваеннага і мірнага жыцця.

Аляксандр Гронскі прызнаецца: «Гэта ў вялікай ступені псеўдаапавяданне або апавяданне, якое нараджаецца знутры фатаграфіі і мае толькі адносную сувязь з рэальнымі падзеямі. Вы гледзіце на выявы і думаеце пра тое, як яны суадносяцца адна з адной. Глядач сам выбудоўвае ўзаемасувязі паміж часткамі трыпціху, ён вольны інтэрпрэтаваць іх як заўгодна. Для мяне не мае значэння дакументальная дакладнасць фатаграфіі, выява мае права ўводзіць гледача ў зман».

Гледзячы на працы, глядач адчувае нерэальнасць таго, што адбываецца. Дэклараваны ў назве прынцып рэканструкцыі пераўтвараецца ў спосаб дэканструкцыі гістарычнага наратыву, у якім выяўляюцца разрывы, зазоры, неадпаведнасці.

#рэ/дэканструкцыя
#зазоры_гісторыі
#сацыяльная_харэаграфія

Аляксандр Гронскі нарадзіўся ў Талліне. Заваяваў мноства ўзнагародаў, у
тым ліку прыз за трэцяе месца ў конкурсе World Press Photo, а таксама
Aperture Portfolio Prize і прэмію Пола Гафа амстэрдамскага музею FOAM.
Ягоныя працы былі паказаныя ў ЗША, Францыі, Японіі, Вялікай Брытаніі, Галандыі і г. д.

10.09 — 02.10
Галерэя «Ў»
Мiнск, вул. Кастрычніцкая, 19
12:00 – 21:00, штодня

10.09
Адкрыццё выставы, 19:00
Галерэя «Ў»

Білеты на выставу:

Дарослыя – 5 byn

Студэнты – 3 byn

Па клубных картах, школьнікі, пенсіянеры, людзі з інвалюднасцю – вольны уваход

http://ygallery.by/news/0012226/