Зімон Мэнэр. Комплекс назірання (10.09 — 02.10)

Зімон Мэнэр

Комплекс назірання

Цягам двух гадоў (2011–2012) нямецкі мастак Зімон Мэнэр працаваў у архівах Службы дзяржаўнай бяспекі ГДР, шырока вядомай як Штазі. Гэта адна з самых эфектыўных арганізацыяў свайго роду. У 1980-х гадах у Штазі было больш за 90 000 агентаў. Аднак пасля падзення Берлінскага муру ў 1989 годзе служба спыніла існаванне. Сёння, праз 30 гадоў, мастак адкрывае архівы, якія яшчэ нядаўна былі пад грыфам «Зусім сакрэтна».

Фатаграфіі праекту «Комплекс назірання» – гэта дакументацыя працы агентаў сачэння і назірання. Фатаграфіі былі эфектыўным і зручным медыумам для супрацоўнікаў Штазі на ўсіх этапах дзейнасці, ад навучання да ўнутранай кухні і палявой працы.

Гэтак, у раздзеле «Семінар маскіравання» фатаграфіі дэманструюць, як пераапранацца, каб стаць максімальна незаўважным у натоўпе. Партрэты са схаванымі тварамі ўяўляюць з сябе серыю тыпажаў: паліцыянт, рабочы, доктар, чыноўнік і г. д.

У раздзеле «Перадача сакрэтных знакаў» глядач бачыць фігуру, павернутую спінай. Тры здымкі адрозніваюцца невялікімі зменамі ў становішчы рук. Кожнае становішча – гэта сігналы, якімі абменьваліся агенты адзін з адным.

Раздзел «Знакі пашаны аддзелу тэлефоннага назірання» – гэта неафіцыйная цырымонія ўзнагароджвання супрацоўнікаў.

Усе гэтыя фатаграфіі сёння з прычыны часавай дыстанцыі, неактуальнай эстэтыкі, а нярэдка і кепскай якасці выяваў выглядаюць то іранічна, то недарэчна і дэманструюць не толькі вядомую «банальнасць зла», але і бязглуздасць. Зімон Мэнэр гаворыць: «Важна не выпускаць з увагі першапачатковыя намеры, якія стаяць за гэтымі карцінкамі. Для мяне банальнасць некаторых з гэтых карцінак робіць іх яшчэ больш агіднымі».

Сімон Мэнэр выносіць у публічную прастору фатаграфіі, якія першапачаткова не былі прызначаныя для шырокага кола людзей. І глядач аказваецца ў пазіцыі назіральніка за назіральнікам.

Праект «Комплекс назіральніка» не проста рэканструюе архіў Штазі. Ён перакідвае мост ад арганізацыяў часу халоднай вайны да сучаснай сітуацыі, у якой межы паміж прыватнай і публічнай сферай аказваюцца размытымі, а канфідэнцыйнасць часта парушаецца. І такім чынам рэканструкцыя мінулага аказваецца пунктам збору сучаснасці.

 

#рэ/дэканструкцыя_гісторыі

#зазоры_гісторыі

Зімон Мэнэр – навучаўся ў Берліне і Чыкага. Фокус ягонай мастацкай практыкі – праца з візуальнай культурай рэпрэсіўных сістэмаў. Ягоныя працы выстаўляліся ў Нямеччыне, Чэхіі, ЗША, Грэцыі, Францыі

10.09 — 02.10
Галерэя «Ў»
Мiнск, вул. Кастрычніцкая, 19
12:00 – 21:00, штодня

10.09
Адкрыццё выставы, 19:00
Галерэя «Ў»

Білеты на выставу:

Дарослыя – 5 byn

Студэнты – 3 byn

Па клубных картах, школьнікі, пенсіянеры, людзі з інвалюднасцю – вольны уваход

http://ygallery.by/news/0012226/