Канстанцыя Навіна Канопка. Бог, гонар, айчына і мора (10.09 — 02.10)

Канстанцыя Навіна Канопка
Бог, гонар, айчына і мора
2019

… гэта проста лісты, выпадкова вырваныя з сямейнага альбому Сопату
Пётрам Канфедэратам

Канфедэрат часам бачыць духаў, якія лунаюць у прасторы Сопату,
Гэта духі габрэяў і савецкіх салдатаў,
Часам нават ходзіць па іх могілках,
Габрэйскія могілкі вельмі проста знайсці,
Адразу за плотам – каталіцкія,
Застаўленыя кветкамі, купленымі на кірмашы, і зіхоткімі агеньчыкамі
лампадак,
А на супрацьлеглым баку – камунальныя, звычайныя могілкі.
На габрэйскіх могілках ціха і цёмна, калі на дварэ цёпла, то і ўтульна.
Канфедэрат часта забывае дарогу на савецкія могілкі.
Схаваныя ў лесе – дарога да іх вымагае доўгага блукання,
Па падобных паміж сабою каменных лесвіцах.
У лесе трэба рухацца асцярожна, бо сярод слімакоў, тых найгоршых,
Найбольш агідных з усіх мажлівых, тых, «у якіх няма дамкоў»,
Канфедэрат часам бачыць прывідаў.
Прывідаў з мінулага, што не маюць дачынення да рэальнасці.
Найбольш баіцца трох,
Заўсёды з’яўляюцца адначасова.
Гэта Бог, Гонар і Айчына.
Гэта самыя грозныя з прывідаў.
Часам ён у стане адагнаць ад сябе духаў савецкіх салдатаў і габрэяў.
Пра габрэяў дастаткова не думаць – і самі знікаюць.
Савецкіх салдатаў адганяе амерыканскім сцягам,
Тады бальшавікі растаюць, як цукровая вата ў пальцах.
Прывідаў, што вырастаюць на яго дарозе адначасова, у постаці
Бога, Гонару і Айчыны,
Не можа выкінуць са сваёй свядомасці,
з імі павінен жыць…

Пётр Канфедэрат – гэта сапраўдная асоба, мясцовы сопацкі вар’ят, які пісаў на заказ вершы для турыстаў. Заўсёды насіў з сабой амерыканскі сцяг, з гонарам махаў ім на Манцяку, таму і атрымаў мянушку Канфедэрат. Гэта легендарная асоба, што засталася ў сэрцы і памяці многіх жыхароў гораду, хоць ён не дачакаўся ні кніжкі, ні помніку, як два іншыя мясцовыя вар’яты, якія адначасова з ім узбагачалі каларыт гораду. Акрамя яго да славутай «святой тройцы» сопацкіх дурняў належалі ўганараваныя артыстамі і гарадскімі ўладамі ўжо памерлыя Парасольнік і Джордж Канада.

Аўтарка пазычыла альбо «скрала» ідэнтычнасць Канфедэрата, каб зрабіць яго героем сваёй аповесці пра Сопат. Так, Канстанцыя Навіна Канопка блукала па горадзе, трохі як вар’ятка, распачынала выпадковыя размовы з незнаёмымі людзьмі, робячы ім нахабныя прапановы і фатаграфуючы ды такім чынам уцягваючы іх у сваю гісторыю пра Сопат.

Гісторыя Сопату была напісаная рукой шаленца, які крычаў пасярод
бясконцых натоўпаў турыстаў. Несканчоная вечарынка працягваецца ўжо
больш за 100 гадоў… часам цяжка ўзгадаць учорашнія прыгоды… пасля
таго, як добра заліў вочы, знайсці згубленую, як кашалёк, ідэнтычнасць.
Ідэнтычнасць Сопату.

Аўтарка, хаваючыся за постаццю псіхічна хворага Пётры Канфедэрата, не
бянтэжачыся і без пакарання, не дбаючы аб прапорцыях і часе, можа без
наступстваў абапірацца на самых розных духаў і прывідаў, якія блукаюць па
закутках сопацкай гісторыі, схаваныя ад вачэй турыстаў пад бліскучым
фасадам фестываляў і вечароў. Час – гэта тое, што адрознівае нас у гэтай
гісторыі. Тое, што нас аб’ядноўвае, – гэта бесперапынныя сотні гадоў,
супольнае пражыванне народнай трагедыі. Гэта начны кашмар, пра які не так
проста забыцца пасля абуджэння. У паказанай гісторыі аўтарка выкарыстала фатаграфіі, якія зрабіла ў Сопаце, аб’ядноўваючы іх з архіўнымі здымкамі. Архіўныя фатаграфіі паходзяць з наступных крыніцаў: Нацыянальны лічбавы архіў, Інстытут нацыянальнай памяці, Архіў клубу SPATIF у Сопаце.

#зазоры_гісторыі

Канстанцыя Навіна Канопка – польская мастачка, якая працуе ў полі
фатаграфіі. Лаўрэатка шматлікіх конкурсаў: «21 новы малады талент» – Lens
Culture Student Photography Awards 2013, Leica Street Photo 2013, Slovak
Press Photo 2016, Vienna International Photo Awards 2013, The Miami Street
Photography Festival 2013 і г. д.

10.09 — 02.10
Галерэя «Ў»
Мiнск, вул. Кастрычніцкая, 19
12:00 – 21:00, штодня

10.09
Адкрыццё выставы, 19:00
Галерэя «Ў»

Білеты на выставу:

Дарослыя – 5 byn

Студэнты – 3 byn

Па клубных картах, школьнікі, пенсіянеры, людзі з інвалюднасцю – вольны уваход

http://ygallery.by/news/0012226/