Майкл Крыстафэр Браўн. Yo Soy Fidel (10.09 — 02.10)

Майкл Крыстафэр Браўн
Yo Soy Fidel
2016

Праект Майкла Крыстафэра Браўна Yo Soy Fidel, які можна перакласці як «Я
– Фідэль», – гэта фотадакументаванне жыхароў Кубы з задняга седала
аўтамабіля – падчас развітання з Фідэлем Кастра. Ён памірае 25 лістапада
2016 года, і Куба ладзіць развітальную працэсію праз усю краіну, з Гаваны ў
Сант’яга. Гэтая працэсія сімвалічна рыфмуецца са знакамітым
пострэвалюцыйным «Караванам перамогі» 1959 года, у межах якога малады

Фідэль Кастра здзяйсняе турнэ з Сант’яга ў Гавану, замацоўваючы свой
вобраз героя нацыі і рэвалюцыянера, што спрыяла згуртаванню краіны і
ўмацаванню ягоных пазіцыяў.

Сотні тысячаў людзей выйшлі праводзіць кубінскага лідара, працягнуўшыся
ланцугом праз усю краіну. Рухаючыся часам пасля, часам перад картэжам,
Майкл Крыстафэр Браўн здымае людзей, якія развітваюцца з Фідэлем.
Праект Yo Soy Fidel – гэта своеасаблівы калейдаскоп партрэтаў краіны, якая
апынулася на ростані і мусіць перавызначыцца. Паводле фатографа, ягонаю
галоўнаю мэтаю было выйсці за звыклыя стэрэатыпы і паказаць у першую
чаргу розных людзей: «Вось людзі, якія любяць Фідэля, вось абыякавыя, а
вось тыя, хто проста стаміўся чакаць».

Цікава, што пункт здымкі Майкла Крыстафэра Браўна – гэта пункт гледжання
самога картэжу. Фатограф паказвае нам Кубу вачамі Фідэля, з таго ракурсу, з
якога яе мог бы ўбачыць кубінскі лідар.

Гэты пункт гледжання дазваляе ўбачыць сацыяльную харэаграфію чакання,
шоку і надзеі. «Як быццам, – гаворыць фатограф, – яны чакалі не толькі
каравану, але і прызнання ўласнай прысутнасці, як калі б размова ішла не
пра Фідэля, а ў першую чаргу пра іх саміх».

Кубінцы, якія прыйшлі праводзіць картэж, перабываюць у стане
нявызначанасці. Куба, якая цягам паўстагоддзя лічылася сімвалам барацьбы
з імперыялізмам і капіталізмам, аказваецца перад выбарам: застацца
верным рэвалюцыйнаму шляху Фідэля або прыняць глабалізацыю з усімі яе
наступствамі.

Майкл Крыстафэр Браўн – амерыканскі фатограф, чалец агенцтва
Magnum. У перыяд з 2012 да 2017 года Майкл Крыстафэр Браўн здымае
праекты ў Афрыцы, Амерыцы і на Кубе. Ягоны праект «Лівійскі цукар»
задакументаваў рэвалюцыю ў Лівіі пры дапамозе iPhone. У 2017 годзе гэты
праект выйграў Paris Photo First Photo Book Award [нешта ня тое з назваю,
гугляцца іншыя, паасобку Paris Photo і First Photo Book Award].
Супрацоўнічае з такімі выданнямі, як National Geographic, The New York
Times Magazine.

#сацыяльная_харэаграфія
#зазоры_гісторыі

 

10.09 — 02.10
Галерэя «Ў»
Мiнск, вул. Кастрычніцкая, 19
12:00 – 21:00, штодня

10.09
Адкрыццё выставы, 19:00
Галерэя «Ў»

Білеты на выставу:

Дарослыя – 5 byn

Студэнты – 3 byn

Па клубных картах, школьнікі, пенсіянеры, людзі з інвалюднасцю – вольны уваход

http://ygallery.by/news/0012226/