Максім Ясінскі. Кампрамісы (10.09 — 02.10)

Максім Ясінскі
Кампрамісы (дыптых)
2012

Праца мастака Максіма Ясінскага «Кампрамісы», якая адкрывае выставу
Месяца фатаграфіі, разгортваецца вакол праблемы тапанімікі. Як вядома,
пытанне называння і пераназывання вуліцаў, плошчаў, станцыяў метро і
іншых гарадскіх аб’ектаў мае не столькі эстэтычны сэнс, колькі сімвалічны і
палітычны.

Максім Ясінскі звяртаецца да гісторыі наймення адной з цэнтральных
станцыяў метро ў Мінску. У 1984 годзе адкрылася станцыя метро «Плошча
Леніна», якую ў 1992 годзе пераназвалі ў «Плошчу Незалежнасці». Аднак у
2003-м, праз 11 гадоў, улады паднялі пытанне аб вяртанні савецкай назвы. У
пачатку 2000-х станцыю пачалі называць «Плошча Леніна». Больш за тое,
Мінскі метрапалітэн сцвярджае, што афіцыйна станцыі метро «Плошча
Незалежнасці» ніколі не існавала. У 2018 годзе гараджане падалі петыцыю з
просьбаю вярнуць гэтай станцыі назву, прынятую ў 1990-х. Петыцыя была
адхіленая.

Гэтая драматычная і заблытаная гісторыя ўскладняецца тым, што станцыя
метро «Плошча Леніна» першапачаткова вяла на аднайменны пляц, які ў
1991 годзе быў пераназваны ў плошчу Незалежнасці.
Звязка наймення «плошча – метро» легла ў аснову працы Максіма Ясінскага.
Са словаў мастака, гэтая ўзаемасувязь агаляе «разрывы і склейкі, швы,
гібрыды неспалучальных ідэалогіяў, ужывацца з якімі можна толькі
нерэфлексіўна».

Спалучаючы абодва варыянты ў адну назву, мастак паказвае не толькі тое,
што найменні метро і плошчы робяцца месцам бітвы палітыкі і ідэалогіі. Ён
таксама звяртае ўвагу на тое, што гістарычны наратыў у Беларусі
складаецца з разрываў і выпадзенняў ды падобны да цяжкага для разумення
гібрыду.

Праца Максім Ясінскага адкрывае выставу, глядач праходзіць праз вузкі
калідор. Кіруючыся тапаграфіяй гораду Мінску, па выхадзе з метро глядач
апынаецца на цэнтральнай плошчы гораду.

Максім Ясінскі – малады беларускі мастак. З 2010 года працуе над цыклам
«Невядомае мастацтва». У 2016 годзе зрабіў інтэрвенцыю «Закрыты паказ» у
межах персанальнай выставы Руслана Вашкевіча «Канал культура». У 2017
годзе быў удзельнікам выставы «Імёны». Працуе з тэмаю ўлады і мовы.

#рэ/дэканструкцыя_гісторыі
#зазоры_гісторыі

 

10.09 — 02.10
Галерэя «Ў»
Мiнск, вул. Кастрычніцкая, 19
12:00 – 21:00, штодня

10.09
Адкрыццё выставы, 19:00
Галерэя «Ў»

Білеты на выставу:

Дарослыя – 5 byn

Студэнты – 3 byn

Па клубных картах, школьнікі, пенсіянеры, людзі з інвалюднасцю – вольны уваход

http://ygallery.by/news/0012226/