Месяц фатаграфіі ў Мінску – 2019: Brest edition.

3-ы пляцоўкі Брэста размесцяць 10 фота-праектаў з Францыі, Швейцарыі, Германіі, ЗША, Літвы, Беларусі і Расіі.
21 кастрычника «Месяц фатаграфіі ў Мінску» пакажа ў Брэсце найлепшае з асноўнай экспазіцыі гэтага і мінулага года разам з выставай фотакніг швейцарскага выдавецтва Cpress, якую рэпрэзентуе дызайнер і фатограф Крыстаф Нюслі.

Адкрыццё пачнецца а 18:00 у гатэлі «Эмітаж» (вул. Чкалава 7) і а 19:30 пачнецца адкрыццё асноўнай экспазіцыі ў прасторы «Кансерва» (вул. Куйбышава 33), у якой прымуць удзел прадстаўнікі Інстытута Гётэ ў Мінску і Пасольства Францыі ў Беларусі, Пасольства Швейцарыі, дырэктар фестываля Андрэй Лянкевіч.

Фатограф Сяргей Гудзілін (Беларусь) і дызайнер Крыстаф Нюслі (Швейцарыі) зладзяць аўтарскія экскурсіі сваіх праектаў.

Сёлета каманда фестывалю прапаноўвае падборку з актуальных серыяў, прысвечаных інтэрпрэтацыі канцэпцыі «гісторыя». Гэтае шматзначнае слова сёння звязанае з канструяваннем і дэканструяваннем гістарычных наратываў, а таксама з роляй мастака/фатографа ў сацыяльна-палітычным кантэксце.

На асноўнай экспазіцыі ў прасторы «Кансерва» можна будзе убачыць праекты:
• Сяргей Гудзілін. «New Olympia / Backstage/»
• Аляксандр Гронскі. «Рэканструкцыя»
• Выстава Франсуаза Югье «Цудоўныя»
• Маша Святагор. «Танчаць усе!»
• Май’68 фатаграфіі архіву FRANCE-SOIR 1968
• Рамуалдас Пажэрскіс. «Балтыйскі шлях»
• Зімон Мэнэр. «Комплекс назірання»
• Выстава фота-кніг швейцарскага выдавецтва Cpress.

Фестываль пройдзе пры падтрымцы:
Pro Helvetia Moscow – Swiss Arts Council Швейцарскай рады ў пытаннях культуры,
Інстытуту Гётэ ў Мінску Goethe-Institut Minsk
Амбасады Францыі ў Беларусі Ambassade de France en Biélorussiea
сеткі крамаў «Краўт» КРАВТ,
Амбасады Літоўскай Рэспублікі Lietuvos Respublikos ambasada Minske / Embassy of Lithuania in Minsk
Dilis Parfum, сумеснай беларуска-французскай парфумернай кампаніі.
Falcon Club Буцік Кіно- сучаснага кінакомплекса

Арганізацыйным партнёрам ў Брэсце выступае Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці. brestheritage.by
Фонд развития Брестской крепости