Тыгран Хачатр’ян. Падабаецца вам гэта ці не, Камуністычную партыю Арменіі трэба аддаць гэтай моладзі (10.09 — 02.10)

Тыгран Хачатр’ян

Падабаецца вам гэта ці не, Камуністычную партыю Арменіі трэба аддаць гэтай моладзі

2016, відэа, 6:35

Пры канцы чэрвеня – у пачатку ліпеня 2015 года моладзь Арменіі заблакавала галоўны праспект сталіцы Ерэвану на знак пратэсту супраць росту цэнаў на электраэнергію. Двухтыднёвая дэманстрацыя займела назву Electric Yerevan (Электрычны Ерэван).

Як рэпарцёр, які асвятляў падзеі для Epress.am, я стаў сведкам пратэсту ў яго эпіцэнтры. Пазней – захацеў зрабіць не проста дакументальны фільм, а твор, які ў пэўным сэнсе быў бы спробаю працягнуць грамадзянскую актыўнасць.

У сваім відэа пад назваю «Падабаецца вам гэта ці не, Камуністычную партыю Арменіі трэба аддаць гэтай моладзі» я звярнуўся да супярэчлівай паэмы П’ера Паўлё Пазаліні «Кампартыя – моладзі!». Яго палітычныя і інтэлектуальныя настроі дзіўна карэлююць з маймі пачуццямі тых дзён. Я таксама выкарыстаў кліпы з фільму Доналда Рычы «Хлопчык з катом» (1966), эстэтычная атмасфера якога, я мяркую, таксама адпавядае адчуванням, якія я спрабую перадаць: гэта эстэтыка самотнага бунтара ў высока камерцыялізаваным асяродку, створаным інтытуцыялізаванымі апазіцыйнымі партыямі за гэтыя гады. Акрамя таго, відэа ўтрымлівае кліпы, знятыя мною падчас Electric Yerevan, якія, дарэчы, маюць даволі цікавую перадгісторыю. 23 чэрвеня 2015 года супрацоўнікі праваахоўных органаў арыштавалі маю камеру і выдалілі ўсю зняты мной матэрыял, на якой быў адлюстраваны шалёны разгон дэманстрантаў. Я змог аднавіць гэтыя відэаматэрыялы з дапамогаю сяброў-праграмістаў.

«Падабаецца вам гэта ці не, Камуністычную партыю Арменіі трэба аддаць гэтай моладзі» – гэта вынік маёй упэўненасці ў тым, што, нягледзячы на правал партыяў і палітычных працэсаў, мэтаю прагрэсіўных мастакоў застаецца будаўніцтва камунізму.

Тыгран Хачатр’ян

#рэ/дэканструкцыя

#сацыяльная_харэаграфія


Тыгран Хачатр’ян – армянскі мастак, які жыве ў Ерэване. Закончыў Ерэванскую акадэмію мастацтваў (1998–2004). Тыгран Хачатр’ян удзельнічаў у шматлікіх выставах у Арменіі і за яе межамі. Сярод іх – 51-е біенале ў Венецыі (2005), «Слаўная бясплоднасць» (Францыя, 2007), 2-е Маскоўскае біенале сучаснага мастацтва (2007), «Сучаснае мастацтва Арменіі» (Ліёнскі музей сучаснага мастацтва, 2007), «Пакаленне: маладзейшыя за Ісуса» (Новы музей, Нью-Ёрк, 2009), «Падарожжа на Усход» (галерэя «Арсенал», Беласток, 2011).

 

10.09 — 02.10
Галерэя «Ў»
Мiнск, вул. Кастрычніцкая, 19
12:00 – 21:00, штодня

10.09
Адкрыццё выставы, 19:00
Галерэя «Ў»

Білеты на выставу:

Дарослыя – 5 byn

Студэнты – 3 byn

Па клубных картах, школьнікі, пенсіянеры, людзі з інвалюднасцю – вольны уваход

http://ygallery.by/news/0012226/