Аліцыя Врублеўска. РЫФ (29.09-27.11)

РЫФ (2020)

Каралавыя рыфы – адна з самых чароўных і адначасова крохкіх прыродных з’яваў на планеце. Яны ўтвараюцца ў вадзе з пастаяннай тэмпературай, вышэйшай за 18° C. З прычыны забруджання навакольнага асяроддзя і глабальнага пацяплення, якое прыводзіць да павышэння тэмпературы сусветнага акіяну, рыфы пакутуюць ад абескаляроўвання. У 2017 годзе 90 % Вялікага бар’ернага рыфу вымерла. Калі мы не пачнём рабіць адпаведныя захады, рыфы рызыкуюць назаўсёды знікнуць.

 Праект «Рыф» складаецца з фатаграфіяў прадметаў, цалкам створаных з аднаразовага пластыку (бутэлек, кубачкаў, саломінак, касметыкі, харчовай упакоўкі і г. д.). Усе яны аднойчы заменяць каралавыя рыфы. Калі мы не ўвядзем рэзкіх абмежаванняў у вытворчасць пластыкавых, асабліва аднаразовых, упаковак, рыфы будуць назаўсёды знішчаныя. Іх месца зоймуць вось такія сінтэтычныя творы антрапацэну*. Але ці тая гэта будучыня, якую мы хочам для сябе, планеты і нашых нашчадкаў?

  •     Антрапацэн — нефармальны геахраналагічны тэрмін, які абазначае геалагічную эпоху з настолькі высокім узроўнем чалавечай актыўнасці, што яна стала прычынаю біягеафізічных зменаў планетарнага маштабу. Неалагізм быў прапанаваны амерыканскім біёлагам Юджынам Ф. Стормэрам і атрымаў шырокі распаўсюд у 2000-х дзякуючы нідэрландскаму хіміку Паўлу Крутцэну.