Мары Лукашэвіч «За беллю каралаў» (29.09-27.11)

 

«За беллю каралаў» (2015–2017)

Гук да праекта

 У гісторыі чалавецтва каралы заўсёды былі талісманамі для абароны ад зла, жаданымі прадметамі калекцыянавання, аб’ектамі маляўнічых палотнаў ды істотамі, якія валодаюць гаючаю сілай. Як у выдуманым, гэтак і ў рэальным свеце вялікая разнастайнасць формаў і тэкстуры, захапляльныя адценні гэтых загадкавых істотаў зачароўвалі людзей мільёны гадоў. А філосафы, натуралісты і пісьменнікі толькі сілкавалі нашыя фантазіі пра іх. Каралы могуць пахваліцца слаўным мінулым, аднак іх сучаснасць застаецца пад пагрозаю. За апошнія 30 гадоў больш як 40 % каралавых рыфаў загінула ў выніку забруджання, павышэння тэмпературы водаў сусветнага акіяну і разбуральных метадаў рыбацтва. Як такі цуд прыроды і гвалт могуць быць адначасова магчымыя? У праекце «За беллю каралаў» дзівосная марская жывёла ілюструе парадаксальнае стаўленне чалавецтва да прыроды.

 Натхнёная гравюраю з выяваю раскрадання марскога дна, створанай у XVII стагоддзі мастаком Філіпам Хале, Марыя Лукашэвіч правяла шматузроўневае візуальнае даследаванне праблемы абескаляроўвання і разбурэння каралаў і эксплуатацыі яго якасцяў у парамедычнай індустрыі. Спалучаючы дакументальныя і мастацкія наратывы, яна ставіць пад сумнеў дарэчнасць нашых згубных спажывецкіх звычак. Ейная праца шэпча: мы – прырода, якая разбурае саму сябе.

Тэкст: Кале Гарыда, куратар

 У цэнтры ўвагі парыжскай мастачкі Мары Лукашэвіч – актуальныя экалагічныя праблемы. Яна даследуе непаслядоўнасць паводзінаў чалавека ва ўмовах экалагічнага крызісу, якая праяўляецца, напрыклад, у пастаянным празмерным спажыванні, перавытворчасці або празмернай эксплуатацыі прыродных рэсурсаў. У сваіх апошніх працах Мары спалучае дакументальныя і выдуманыя наратывы, выкарыстоўваючы навуковыя доследы і мову навуковай эстэтыкі. Іронія для мастачкі – інструмент стварэння двухсэнсоўнасці, якая ставіць пад сумнеў праўду. У ейных шматслойных праектах спалучаюцца розныя медыі: ад фатаграфіі, відэа і аб’ектываў да гуказапісаў і тэкстаў.

 

Акіяны натуральным чынам выпрацоўваюць больш каралавага кальцыю, чым мы можам тэарэтычна выкарыстоўваць.

(Робэрт Бэрфут, «Бэрфут пра каралавы кальцый: эліксір жыцця? Сакрэты здароўя карала Окінавы»)