Таццяна Ткачова «Паміж правам і сорамам» (9-23.10)

 

Два гады таму я даведалася, што мая мама зрабіла аборт. Пачала яе распытваць. Мама казала неахвотна, амаль шэптам. «Аборт» – табуяванае слова для многіх жанчын у Беларусі. Яны стараюцца яго не вымаўляць або замяніць іншым словам. Амаль ніхто з жанчын у нашай краіне не прызнаецца, што мае такі досвед. У Беларусі аборты не забароненыя. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за 2016 год было зроблена 27 467 абортаў. У Беларусі на 100 родаў прыпадае 23,5 аборту. Прыкладна 40 % жанчын перарываюць цяжарнасць з эканамічных прычынаў. Згодна з апошнімі праўкамі ў Закон аб ахове здароўя, доктар можа адмовіцца рабіць аборт. Кожны год у Беларусі праходзяць тыдні без абортаў. Галоўны пазаштатны акушэр-гінеколаг Мінску прапанаваў разгледзець пытанне аб пазбаўленні камерцыйных медычных цэнтраў ліцэнзіяў на перарыванне цяжарнасці. У горадзе Лагойску ўсе дактары адмовіліся рабіць аборты. Праект рэалізаваны ў 2018-2019.

Праект, прадстаўлены ў рамках выставы “Be a Lady”