Франсуаз Юг’е. «Жыў-быў батанічны сад» (29.09-27.10)

«Жыў-быў батанічны сад» (2020)
Мінск – адна з самых дзіўных сталіцаў, у якіх мне давялося пабываць. Еўрапейцы
ўяўляюць яго суворым горадам, я ж адчула толькі невычарпальную энергію. Амаль
цалкам разбураны нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны, Мінск аднавілі з ініцыятывы
Сталіна, які хацеў пераўтварыць яго ў пабрацім Санкт-Пецярбургу. Горад змог ужыцца са
шматлікімі элементамі, навязанымі рэжымам: мазаічныя фасады будынкаў, кітчавыя
інтэр’еры, шырокія праспекты і грамадскія помнікі ў цэнтры, станцыі метро і нават
некаторыя выпадковыя мінакі – усё адсылае да эстэтыкі Савецкага Саюзу.
Батанічны сад і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – першыя месцы, куды я
накіравалася па прыездзе. У іх не так шмат супольнага, але мяне ўразілі абодва. Сукенкі ў
кветачку [мо маюцца на ўвазе Сукенкі з кветачак? То бок мэталёвыя канструкцыі ў
гарадзкім ляндшафце] і бронзавыя бюсты запаўняюць вуліцы і мой розум. Старыя рэчы
знаходзяць месца ва ультрасучасным урбаністычным механізме. Памяць і амбіцыі тут і
цяпер будуюць унікальнае месца для жыцця.
Падчас падарожжа дзякуючы людзям, якія мяне суправаджалі, і выпадковым знаёмствам
я адкрыла захапляльныя месцы і даведалася ашаламляльныя гісторыі. Хочацца асобна
адзначыць гісторыю гэтак званых «дзяцей Францыі» – беларускіх грамадзянаў, якіх
прыхільнікі сталінізму пераканалі вярнуцца ў СССР, абяцаючы ім працу і жыллё. Гэтыя
людзі згубілі французскае грамадзянства і пазней не змаглі вярнуцца ў Францыю.
Некалькі дзясяткаў дасюль жывуць у Беларусі. Я сустрэлася з адной з іх, непадуладнай
узросту дамай (вядома, у яе ўсё яшчэ цудоўная французская), у чыёй памяці дасюль
захаваліся старыя песні пачатку мінулага стагоддзя. Французскі ўрад нядаўна пастанавіў
вярнуць «дзецям Францыі» грамадзянства.
Новае жыццё цячэ ў дэкарацыях застылай гісторыі, бо нічога маналітнага насамрэч няма.
Лак слаўнага мінулага, нанесены на бетон, прабіваецца вонкі новымі фарбамі і набывае
новы досвед. Прыехаўшы ў Мінск, я мела прыблізнае ўяўленне пра Беларусь і яе
гісторыю. Сёння ведаю значна больш, але я ўсё яшчэ – на парозе адкрыццяў. Як я ўжо
прызнавалася, у гэтай краіне нас чакае шмат сюрпрызаў.
Франсуаз Юг’е і Жазэфін Бісон

Пры падтрымцы Пасольства Францыі ў Беларусі