Аліна Фрыске «Уяўныя запісы» і «Кабінет рэдкасцяў» (29.09-27.11)

Аліна Фрыске

«Уяўныя запісы» (2017)

Праект даследуе ролю фатаграфіі ў фармаванні калектыўнай памяці. Здымкі чучалаў прайшлі працэдуру распазнавання выяваў у Google Image Search. Атрыманы вынік, разам з фрагментамі візуальнага матэрыялу з нізкай разрознасцю (невыразнага або пікселізаванага), стаў асновай яшчэ адной выявы, якая мусіла вонкава нагадваць арыгінальную. Пры ўважлівым разглядзе, дзякуючы бясконцым паўторам і вялікаму аб’ёму, арыгінальная форма пазнаецца. Але ў які менавіта момант піксель перастае быць носьбітам свайго «першапачатковага» значэння і робіцца транслятарам новага? Што і наколькі добра «ведаюць» алгарытмы? Як мы выбудоўваем дачыненні з крыніцай онлайн-выявы?

«Кабінет рэдкасцяў» (2018)

Праект натхнёны кунсткамерай – пакоем для размяшчэння, захоўвання і класіфікацыі малавядомых аб’ектаў і артэфактаў са свету прыроды. Выяўленыя прадметы тут пададзеныя ў падобным кантэксце, іх паверхні часткова згладжаныя, а часткі – зарганізаваныя так, каб акцэнт рабіўся на разнастайнасці пер’яў, камянёў і раслінаў. Калекцыя, сабраная з бібліятэк па прыродазнаўстве і таксанаметрычных аб’ектаў, дэманструе рэдкія мінералы ды віды птушак. У спалучэнні фатаграфіяў і 3D-скульптураў іх паверхні пераўтвараюцца ў абстрактную фігуру.