Месяц Фатаграфіі ў Мiнску 2019

“дом дзе я”

9 кастрычніка а 18.00 у Галерэі Прасторы КХ адкрываецца выстава фатаграфіі “дом дзе я”. Кастрычнік – месяц фатаграфіі ў Берасці – гэта ўжо стае добрай традыцыяй. Пяты год запар Прастора КХ з’яўляецца берасцейскім партнерам “Месяца фатаграфіі ў Мінску” і ладзіць выставы ў межах фестываля. У гэтым годзе тэматыкай “Месяца фатаграфіі” у Берасці стала сучасная жаночая […]

Падрабязней →

“Be a Lady” куратарскі тэкст Марты Шыманьскай

 «Яны кажуць: будзь лэдзі. Твая спадніца занадта кароткая. Твая майка занадта адкрытая. Твае нагавіцы занадта ў абліпку. Не агаляйся так моцна (…). Яны кажуць: будзь лэдзі. (…) Не прыцягвай да сябе ўвагі. Не працуй дапазна. Пазбягай пошлых жартаў. (…) Не тусуйся начамі. Нікому не давярай. Не кажы «так». Не кажы «не». Гэта першыя і апошнія […]

Падрабязней →

Жанна Гладко “Правакуючы сілу” (9-23.10)

З 2011 года Жанна Гладко планамерна даследуе такія культурныя канструкты, як мужнасць і жаноцкасць. У сваёй працы яна выкарыстоўвае багатую традыцыю аўтапартрэту, працуе з архіўнымі матэрыяламі, стварае інсталяцыі, звяртаецца да культурных тэкстаў і ўласнага сямейнага досведу. Яе шырокі шматлінейны праект «Inciting Force» складаецца з некалькіх серый. На выставе прысутнічаюць аўтапартрэты з чатырох серый: «Inciting Force. […]

Падрабязней →

Таццяна Ткачова «Паміж правам і сорамам» (9-23.10)

  Два гады таму я даведалася, што мая мама зрабіла аборт. Пачала яе распытваць. Мама казала неахвотна, амаль шэптам. «Аборт» – табуяванае слова для многіх жанчын у Беларусі. Яны стараюцца яго не вымаўляць або замяніць іншым словам. Амаль ніхто з жанчын у нашай краіне не прызнаецца, што мае такі досвед. У Беларусі аборты не забароненыя. […]

Падрабязней →

Уступ Вольгі Бубіч да “Be a lady”

Калі амерыканскую мастачку і пісьменніцу Мірэнду Джулай папрасілі пракаментаваць сітуацыю з каронавірусам і акрэсліць магчымыя перспектывы развіцця мастацтва ў новым свеце, яна правяла паралелі з чалавекам, які падае. «Такога чалавека немагчыма пытаць пра ягоны стан. Упадзе, тады зразумее, цэлы ён ці не і як пачуваецца!» – адказала Джулай. Метафара, на мой погляд, выдатна пасуе для […]

Падрабязней →

Магда Хекель “Менады” (9-23.10)

  «Тварам не атрымліваецца валодаць, ён пазбягае маёй улады» Э.Левінас Гэта пастка, якую Магда Хекель расстаўляе перад гледачом. Твар – гэта сэнс. Твар – гэта выток мовы, выток значэння, выток сустрэчы. З твару пачынаецца этычнае мысленне, у твары Іншага заключана адчуванне блізкасці з ім. Твар – гэта адчуванне таямніцы. Я бачу твар. Але Хекель гуляе […]

Падрабязней →

Даша Бубен #everydayifindnewpussy (9-23.10)

   Фотапраект #everydayifindnewpussy паўстаў як дэкларацыя ўласнай жаноцкасці і сексуальнасці. Гэтыя пытанні хвалявалі мяне цягам усяго свядомага жыцця. Самаідэнтыфікацыя як жанчыны праходзіла за некалькі этапаў. Доўгі час я супраціўлялася сваёй дадзенасці быць жанчынаю, перажываючы паслядоўна розныя хвалі фемінізму знутры сябе. Гэты праект – вынік пераходу на трэцюю хвалю. Пазбавіўшыся ад унутранай мізагініі, прыняўшы сябе жанчынай […]

Падрабязней →

Вольга Кірылава «САКРЭТНАЯ ПАПКА» +18 (9-23.10)

Гэта частка гісторыі пра знішчаныя любоўныя фатаграфіі маёй памерлай сяброўкі. Незадоўга да свайго сыходу яна папрасіла мяне перагледзець ейны лічбавы архіў і выдаліць фатаграфіі з аголеным целам. Сама яна ўжо не магла гэтага зрабіць. А магчыма, не хацела выдаляць здымкі дачасна, як быццам забіваць сябе раней за вызначаны тэрмін. У ейнай просьбе гучала не толькі […]

Падрабязней →

Ганна Бундзелева «Бачная маці» (9-23.10)

«Бачная маці» – інтэрактыўны праект, які існуе ў выглядзе серыі калажаў і фотакнігі-лепарэлё, што прапаноўваюць гледачам, у літаральным сэнсе, самастойна «вярнуць твары» маці, схаваным за драпіраваннем або нейкім прадметам у студыі, функцыі якіх зводзяцца да ўтрымання дзіцяці пры пазаванні ва ўмовах доўгай экспазіцыі ранніх фотаздымак. Жанр такой фатаграфіі атрымаў назву «схаваная» або «нябачная» маці (ад […]

Падрабязней →

Дзіна Даніловіч «Да…» +18 (9-23.10)

«Усё проста. Я прапаноўваю ўдзельніцам агаліцца да той ступені, да якой яны самі хочуць, разумеючы, што іхныя фота трапяць у публічную прастору, здымаю відэа, як герой раздзяваецца, і пасля фота аголеным / часткова аголеным…» Фатаграфія, відэа. Дзіна Даніловіч  Праект Дзіны Даніловіч «Да…» – гэта «партрэтная гісторыя», якая фіксуе «табу, звязанае з мужчынскаю аголенасцю, сорам і самацэнзуру […]

Падрабязней →

Юлія Лейдзік “Ideał // ІДЭАЛ” (9-23.10)

Гэты праект увасабляўся некалькі гадоў. Я прапаноўвала жанчынам з розных гарадоў Беларусі абраць ідэальны вобраз, з якім яны сябе асацыююць: канкрэтных знакамітасцяў або выпадковыя фатаграфіі з глянцавых часопісаў. «Хто з іх жыве знутры вас? Да каторай вы падобныя?» Калі ў адказ гучала: «Вось – гэта я», ствараўся партрэт. Галерэя гэтых вобразаў – смелае падарожжа на […]

Падрабязней →

Маша Святагор “Маскі-шоу” +18 (9-23.10)

Праект «Маскі-шоу» Машы Святагор задае пытанне аб пераемнасці ў гісторыі мастацтваў. Традыцыя і актуальныя практыкі перабываюць у стасунках безупыннага пацверджання/зняпраўджання. Гэтае напружанне правакуе пераважана спробы рэфлексіі над сацыяльнымі канвенцыямі. Серыя ўяўляе сабой выявы аголеных целаў сучасных дзяўчат, твары якіх прыкрытыя «маскамі», узятымі з рэпрадукцыяў палотнаў розных мастакоў, пераважна XV–XVII стагоддзяў, такіх як Сандра Батычэллі, Рохір […]

Падрабязней →

Франсуаз Юг’е. «Жыў-быў батанічны сад» (29.09-27.10)

«Жыў-быў батанічны сад» (2020) Мінск – адна з самых дзіўных сталіцаў, у якіх мне давялося пабываць. Еўрапейцы ўяўляюць яго суворым горадам, я ж адчула толькі невычарпальную энергію. Амаль цалкам разбураны нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны, Мінск аднавілі з ініцыятывы Сталіна, які хацеў пераўтварыць яго ў пабрацім Санкт-Пецярбургу. Горад змог ужыцца са шматлікімі элементамі, навязанымі рэжымам: […]

Падрабязней →

Мары Лукашэвіч «За беллю каралаў» (29.09-27.11)

  «За беллю каралаў» (2015–2017) Гук да праекта  У гісторыі чалавецтва каралы заўсёды былі талісманамі для абароны ад зла, жаданымі прадметамі калекцыянавання, аб’ектамі маляўнічых палотнаў ды істотамі, якія валодаюць гаючаю сілай. Як у выдуманым, гэтак і ў рэальным свеце вялікая разнастайнасць формаў і тэкстуры, захапляльныя адценні гэтых загадкавых істотаў зачароўвалі людзей мільёны гадоў. А філосафы, […]

Падрабязней →

Лена Дабравольска і Тэа Орманд-Скіпінг Геагісторыя (29.09-27.11)

Уступіўшы ў гэтак званы антрапацэн, наш антрапагенны пераход у новую геалагічную эпоху прадэманстраваў сілу чалавечага фактару. Цяпер вядома, што чалавецтва як геалагічная сіла нясе адказнасць за беспрэцэдэнтнае пацяпленне планеты і шостае масавае выміранне. Але ці ўсе мы аднолькава адказныя? Працуючы з сярэднефарматнымі стужкавымі камерамі, Дабравольска і Орманд-Скіпінг вывучаюць ландшафт Гіндукушскіх Гімалаеў – рэгіёну, вельмі адчувальнага […]

Падрабязней →

Аліцыя Врублеўска. РЫФ (29.09-27.11)

РЫФ (2020) Каралавыя рыфы – адна з самых чароўных і адначасова крохкіх прыродных з’яваў на планеце. Яны ўтвараюцца ў вадзе з пастаяннай тэмпературай, вышэйшай за 18° C. З прычыны забруджання навакольнага асяроддзя і глабальнага пацяплення, якое прыводзіць да павышэння тэмпературы сусветнага акіяну, рыфы пакутуюць ад абескаляроўвання. У 2017 годзе 90 % Вялікага бар’ернага рыфу вымерла. […]

Падрабязней →

Рыта Новікава «АQUA» (29.09-27.11)

 «АQUA» – серыя аўтапартрэтаў, створаных у 2018–2019 гадах. Вада як цэнтральны сімвал жыцця візуальна прысутнічае адсутнасцю; існуе ў розных формах і асацыяцыях, вобразах і метафарах. Я спрабую разгледзець гэтае «жыццё» ў тых рашэннях, якія чалавецтва абрала для сябе як аптымальныя для задавальнення сваіх відавых задачаў. Далучаючыся да такога свету, дзе патрэбы, звычкі і камфорт адных […]

Падрабязней →

Таццяна Кузняцова. “Мікрапластык Everyday” і “CAMERA COVIDu” (29.09-27.11)

  Мікрапластык Everyday У праекце выкарыстаныя здымкі мікрапластыку і мікравалокнаў пад мікраскопам, атрыманыя ў выніку даследаванняў у Цэнтры экалагічных рашэнняў (Мінск, Беларусь) і Coalition Clean Baltic (Упсала, Швецыя), ды выявы з інтэрнэту.  Нашая штодзённасць поўная нябачных рэчаў, якія, тым не меней, уплываюць на нас і навакольны свет. Адна з такіх рэчаў – мікрапластык. Каля 70 […]

Падрабязней →

Марсэль Рыклі. Вечнасць (29.09-27.11)

Вечнасць, або Што застанецца? Як мы можам абараніць будучыя пакаленні ад васокарадыеактыўных адкідаў, напрыклад, ад атамных электрастанцыяў, навуковых даследаванняў, дзейнасці медыцыны і прамысловасці, якія будуць уяўляць небяспеку для жыцця яшчэ сотні тысяч гадоў. Акрамя тэхнічнага запэўнівання бяспекі геалагічных рэпазіторыяў трэба прыняць новыя камунікацыйныя рашэнні: будучыя цывілізацыі (настолькі далёкія, што ў іх рэальнасць складана паверыць нават […]

Падрабязней →

Аліна Фрыске «Уяўныя запісы» і «Кабінет рэдкасцяў» (29.09-27.11)

Аліна Фрыске «Уяўныя запісы» (2017) Праект даследуе ролю фатаграфіі ў фармаванні калектыўнай памяці. Здымкі чучалаў прайшлі працэдуру распазнавання выяваў у Google Image Search. Атрыманы вынік, разам з фрагментамі візуальнага матэрыялу з нізкай разрознасцю (невыразнага або пікселізаванага), стаў асновай яшчэ адной выявы, якая мусіла вонкава нагадваць арыгінальную. Пры ўважлівым разглядзе, дзякуючы бясконцым паўторам і вялікаму аб’ёму, […]

Падрабязней →