Выстава Беларускi Клiмат. 1996 – 2000, 16.10 – 26.10

Беларускi клiмат

Беларускi клiмат

Мастакі прадстаўляюць своеасаблівую гульню на ўзаемадзеянне: спосаб – татальная інсталяцыя, кантэкст – замкнёная прастора без вокнаў, змест – вядомыя працы пачатку 2000- х гг.

У дадзеным выпадку, стратэгія групы 1990-х гг. на выбудоўванне складаных прасторавых мультымедыйных аб’ектаў сустракаецца з досведам, магчымасцямі ўспрымання, эмацыйным станам і г.д. гледача. Дзе глядач становіцца не толькі асноўным «кампанентам» інсталяцыі, але правадыром/«спускавым механізмам» да разумення «твора». «Асноўнае, вырашальнае значэнне пры гэтым мае яе [інсталяцыі] атмасфера, аўра…» (паводле І. Кабакова).
Вольга Рыбчынская, куратар, арт-крытык

Анцiкафэ “Дом Фішэра” (Незалежнасцi,84A)
адкрыццё 16 кастрычнiка

Лофт “Балкi” (Чапаева, 3, блок 202), http://mfm.by/loft-balki/vistava-bel-klimat/
адкрыццё 20 кастрычнiка, 19.00

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Незалежнасцi,47), http://mfm.by/museum-of-modern-fine-art/%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D1%8F-5/
прэсс-адкрыццё 29 кастрычнiка, 17.00