Майстар-клас Гжэгажа Дамброўскага «Што хаваюць хатнія архівы», 07.09

Запрашаем групу з 15-20 асобаў прынесці з сабой фатаграфіі з асабістых архіваў. Мы навучым, як кансерваваць і захоўваць старыя негатывы і здымкі, як сканаваць, апісваць іх і змяшчаць у сеціве. Мы пакажам, як працуе наш партал albom.pl, дзе мы ствараем лічбавы архіў сямейных фота польска-беларускага памежжа, і раскажам, як важная наша праца ў кантэксце лакальнай гісторыі.

Сямейныя здымкі не толькі ў сямейным архіве – або ці ж каго-кольвек зацікавіць мая гісторыя? Кожная фатаграфія – дакументальная. Яна расказвае тую самую вялікую гісторыю, якую мы ведаем з падручнікаў, гэтак жа, як мы ведаем сваю малую, асабістую гісторыю з сямейных альбомаў.

У тэарэтычнай частцы ўдзельнікі пазнаёмяцца з заснаванымі на сямейных архівах праектамі, якія ў той жа час расказваюць гісторыю сям’і: кожны можа знайсці ў ёй нешта яму блізкае. У практычнай частцы ўдзельнікі змогуць вывучыць асновы сканавання, зберагання і апрацоўкі архіваў, каб адлічбаваныя імі здымкі займелі як мага большую тэхнічную і дакументальную вартасць.

07.09
Бюро МФМ, 11.00 – 17.00

Фабрыцыўса 4, паверх 3
Уваход вольны