Лекцыя Надзеі Саўчанкі «Даеш фатаграфію!». З гісторыі фатаграфіі ў Беларусі. 1919–1941, 29.10
У лекцыі апавядаецца пра асноўныя напрамкі развіцця фатаграфіі ў Савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд. Асноўныя пытанні, якія будуць закрануты: Перыядызацыя. Фотамайстры і фотаатэлье. Фатаграфічная адукацыя. Фатаграфічныя часопісы і выставы. Фотааматарскі рух. Лекцыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам. 29.10, 19:00 Прастора ЦЭХ Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі) левы пад’езд, 2 паверх. +375296868333 Штодня […]
Лекцыя Альмiры Усманавай «Этыка і паэтыка імгенння (смерці)» i сустрэча з фотажурналiстамi Аляксандрам Васюковічам і Васілём Фядосенка 30.10
Фатаграфія непарыўна звязаная з тэмай смерці: іх аб’ядноўвае прысуд імгення, незваротнасць адбытага і непазбежнае перажыванне страты. Архівы гісторыі захоўваюць мноства слядоў і сведчанняў гэтай пакутлівай блізкасці. Пры гэтым уласна ваенная фатаграфія — не адзіны жанр, які адлюстроўвае смерць і пратакалюе пакуты: прыцэльны позірк фатографа фіксуе не толькі ваенныя злачынствы, але таксама мноства штодзённых стратаў і […]
Праект «МЫ» Сяргей Брушко, Дзмітрый Брушко
Праект «МЫ» — гэта аповед двух фатографаў, бацькі і сына, пра сваю краіну, якая зусім нядаўна атрымала незалежнасць. Гэта погляд двух розных пакаленняў адной сям’і на толькі што створаную дзяржаву. Мы — гэта множнасць, слова неперсаніфікаванае. Нельга сказаць «Я — народ», слушна казаць «Мы — народ», нельга сказаць «Я — сям’я», але можна сказаць «Мы […]
Прэзентацыя інтэрнэт-часопicа IMBALANCE 25.10
IMBALANCE – інтэрнэт-часопіс аб сучаснай белорусcкой арт і дакументальнай фатаграфіі, яго мэта – пошук і падтрымка маладых беларускіх аўтараў, наданне бачнасці іх праектам. Кожны выпуск аб’яднаны адной тэмай, у рамках якой праз фатаграфіі, эсэ і інтэрв’ю з аўтарамі мы даследуем мяжу дакументальнага і мастацкага, факта і выдумкі, магчымасці і абмежаванні фатаграфіі як сучаснага медыума. Часопіс […]
Паказ пераможцаў конкурсу World Press Photo Multimedia 2014, 26.10
Фонд World Press Photo праводзіць вядучы міжнародны конкурс у візуальнай журналістыцы. Ён ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Ён мае на мэце абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.
«Дзень адчыненых дзвярэй» у студыi «Канаплёў-Лейдзік», 27.10
Творчы дуэт Канаплёў-Лейдзік — гэта ўнікальны для Беларусі саюз двух фатографаў, які стварае эмацыйна моцныя й запамінальныя здымкі. Абодва фатографы даволі паспяхова пачыналі сваю кар’еру яшчэ ў самым пачатку двухтысячных, але, аб’яднаўшыся, перайшлі на новы ўзровень якасці фатаграфіі. З 2011 года ўсе праекты яны ствараюць разам. Юлія Лейдзік — гэта душа і эмацыйны складнік здымка, […]
Выстава Віктара Гіліцкага “Апошні візіт” 30.09. – 11.10
Вельмі прыгожая сентыментальная гісторыя, быццам расказаная ад першай асобы, дзе галоўны герой, чалавек у мудрым веку, пускае нябачнага гледача ў сваё жыццё, выбудоўваючы адкрыта і шчыра сваю штодзённую рэальнасць як рытуал: прыгатаванне ежы, паленне лазні, апрацоўка зямлі, чытанне газет і слуханне радыё. Фатограф выбраў тут тактыку неўмяшання, за рэдкім выключэннем, старонняга назіральніка. У выніку атрымаўся […]
СпецРУЛЕТ — прагляд мультымедыйных прац агенцыі Panos Pictures 22.10
22 кастрычніка адбудзецца «СпецРУЛЕТ» — паказ мультымедыйных праектаў, падрыхтаваны сумесна з сусветна вядомай фотаагенцыяй Panos Pictures да першага дня народзінаў праекта Mediacrowd. У праграму спецыяльнага паказу ўвайшлі 9 мультымедыйных прац ад 7 найлепшых аўтараў агенцыі Panos Pictures, лаўрэатаў прэстыжных фатаграфічных конкурсаў World Press Photo, Picture of the Year, Sony World Photography Awards і ўладальнікаў грантаў Tim Hetherington Grant 2012, Eugene Smith Grant, Pulitzer […]
Выстава Беларускi Клiмат. 1996 – 2000, 16.10 – 26.10
Мастакі прадстаўляюць своеасаблівую гульню на ўзаемадзеянне: спосаб – татальная інсталяцыя, кантэкст – замкнёная прастора без вокнаў, змест – вядомыя працы пачатку 2000- х гг. У дадзеным выпадку, стратэгія групы 1990-х гг. на выбудоўванне складаных прасторавых мультымедыйных аб’ектаў сустракаецца з досведам, магчымасцямі ўспрымання, эмацыйным станам і г.д. гледача. Дзе глядач становіцца не толькі асноўным «кампанентам» інсталяцыі, […]
Эндру Мікшыс, прэзентацыя фотапраекта «Цюльпаны» 23.10
На працягу пяці гадоў Эндру Мікшыс ездзіў у Беларусь, каб фатаграфаваць нацыянальныя святы — ад Першамая і Дня Перамогі да Радаўніцы і Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яго кніга «Цюльпаны» выйдзе з друку ў выдавецтве ARÖK Books на пачатку 2015 года. Тэкст да кнігі падрыхтаваны гісторыкам Лайманасам Брыедзісам. «Фатограф Эндру Мікшыс, дасведчаны падарожнік, адважваецца прыехаць у вясновую […]
Выстава фатаграфічна археалагічнай экспедыцыi на польска-беларускае памежжа «Albom.pl» 17.10-29.10
Гэта была археалагічная экспедыцыя, таму мы “капалі”. Спачатку ў архівах і інтэрнэце, кааб паглядзець, якія фатаграфічныя матэрыялы, што да сямі населеных пунктаў, уключаных у праект, ужо былі сабраны да нас. Потым мы сустракаліся з жыхарамі гэтых мясцовасцей. У людзей, каторыя мелі жаданне падзяліцца з намі гісторыяй сваёй сям’і, мы капаліся ў шуфлядах, у старых скрынях […]
Дэманстрацыя прац фіналістаў XIX фестывалю Voiеs Off 19.10, 17.00
Кожны год у Арлі праходзіць фатаграфічны фестываль Rencontres, які ператварае ўвесь горад у экспазіцыйную пляцоўку і прадстаўляе праекты знакамітых фатографаў. Voies Off прапануе альтэрнатыўную паралельную праграму фестывалю, даючы прастору маладым фатографам. Праграма Voies Off Festival складаецца з тыдня выстаў, сустрэч, партфоліа-рэв’ю ды іншых мерапрыемстваў, аднак самай значнай падзеяй з’яўляюцца начныя дэманстрацыі праектаў маладых фатографаў. З […]
Выстава Беларускі Клімат. 1996–2000, 20.10-31.10
Прадстаўлены праект адзначае пачатак эксперыментаў «Беларускага клімату» з колерам. Створаны ў прамежку між 1996 і 2000 гадамі, ён быў часткова экспанаваны ў галерэі дэФабрык у Эйндховене, Нідэрланды, у 1998 годзе. У некалькіх фатаграфічных серыях аўтары выводзяць на першы план не дакументальны кошт фотавыявы, але імкнуцца ірацыяналізаваць яго, прывесці ў тоеснасць з маляўнічасцю. У дадзеным выпадку […]
Выстава Аляксандра Веледзімовіча «Кунсткамера» 14.10 – 25.10
Паверхня выявы — пастка для гледача. Заблукаць сярод сухіх букетаў разам з Супермэнам, Гадзілай, чырвоным канём і татам аўтара — лёгка. Дайсці да нябачнай плоскасці выявы — больш складана. У праекце «Кунсткамера» аўтар гуляе з гледачом у загадкі і шукае межы сучаснага разумення «фатаграфіі». Калі жывапіс больш рэалістычны за фатаграфію? Ці заўсёды фатаграфія кажа пра […]
Выстава Аляксея Шлыка i Aлега Шобiна, Concept/Art/Confession Group «Рэканструкцыя №1» 14.10 – 25.10
Аляксей Шлык — адзiн з яркiх прадстаўнiкоў маладой беларускай фатаграфii. У 2007 годзе Аляксей стажыраваўся ў фотастудыi Paul Howell Photography ltd., перадавой кампаніі лічбавых фотапаслуг на амерыканскім фотарынку, адкуль прывёз багаж ведаў і запал да стварэння фатаграфічных выяў традыцыйнымi спосабамi вытворчасцi, якiя значна больш працаёмкія ў параўнанні з сучаснымi лiчбавымi тэхналогiямi. З 2009 года з’яўляецца […]
Выстава “Беларускi Клiмат” 29.10 – 8.11.
Арт-група Беларускі клімат была створана 28 лістапада 1987 года ў момант першай праявы лібералізму і спроб адчуць межы сапраўднай свабоды. Доўгі час удзельнікі групы сцвярджалі фармуліроўку «фота-рок асацыяцыя», робячы акцэнт на паняцці асацыяцыя: як на калектыве аднадумцаў і на паняцця з псіхалогіі. Група займалася «хаатычнай творчасцю»: рэалізоўвала праекты ў розных кірунках візуальных і прасторавых мастацтваў […]
Выстава «AKOMODACJA» 28.10. – 8.11
Выстава прац студэнтаў і аспірантаў Майстэрні фатаграфічнага апавядання Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве. Куратар: Доктар прафесар Прот Ярнушкевіч У агульным разуменні акамадацыя (пражыванне) — гэта здольнасць адаптаваць дадзены ўклад (ці самога сябе) да ўмоў навакольнага асяроддзя. Пад пражываннем у фатаграфіі я разумею мастацкі вынік рэакцыі творцы на знаходжанне ў новай прасторы. Незалежна ад таго, ці […]
Выстава дзіцячай фатаграфіі 16.10
Выстава дзіцячай фатаграфіі (фіналісты і пераможцы конкурсу фатаграфіі, арганізаванага для дзяцей сябрамі фотаклуба «Святласіла» з горада Паставы). Фотаклуб «Святласіла» з Паставаў другі год запар праводзіць фотаконкурс для школьнікаў Пастаўскага раёна, які называецца «Свет вакол нас». Мэта конкурсу — папулярызаваць фатаграфію сярод школьнікаў. Фіналісты адзначаюцца дыпломамі і прызамі, з імі таксама праводзяцца майстар-класы па фотасправе. У […]
Афiцыйнае адкрыццё Месяца фатаграфii ў Мiнску
9 кастрычнiка а 19-й гадзiне лофт-прастора каля бара «Хулiган» (Кастрычнiцкая вул., 16) стане пляцоўкай для афiцыйнага адкрыцця «Месяца фатаграфii ў Мiнску» пры падтрымцы гандлёвай маркi Carlsberg. Ганаровым госцем мерапрыемства стане Марцін Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар i калекцыянер фотакніг. У гэты ж дзень а 17-й гадзiне ёсць магчымасць наведаць яго лекцыю. У праграме адкрыцця […]
Лекцыя Марціна Пара 09.10, 17.00
Марцін Пар прачытае лекцыю пра сваю фатаграфічную практыку. Марцін Пар — знакаміты брытанскі фатограф-дакументаліст, куратар і калекцыянер фотакніг. З 1994 года Пар стаў членам фатаграфічнага агенцтва Magnum. Ён вядомы сваімі сатырычнымі і антрапалагічнымі праектамі, што дакументуюць багацце, раскошу і паўсядзённае жыццё Захаду. Марцін Пар выдаў больш за 40 аўтарскіх кніг. Найбольш вядомыя casino праекты ўключаюць […]
Прэзентацыя кнігі «Сігізмунд Юркоўскі — фатограф з Віцебска» 08.10
Людміла Хмяльніцкая. Імя жыхара Віцебска Сігізмунда Юркоўскага (1833—1901) увайшло ў гісторыю айчыннай і сусветнай фатаграфіі. Вынаходнік «імгненнага затвора», ён, тым не менш, застаўся па-за ўвагай даследчыкаў: факты яго біяграфіі малавядомыя, а творчасці прысвечана ўсяго некалькі адзінкавых газетных і часопісных публікацый. Да змешчанага ў кнізе біяграфічнага нарыса пра фотамайстра дададзены звесткі таго часу: артыкулы Сігізмунда Юркоўскага, […]
Паказ слайд-шоў фіналістаў Grand Prix Lodz Fotofestiwal 2014, 12.10
Мішэль Ле Бэльом, «Сляпы звер» Grand Prix Fotofestiwal (Лодзь, Польшча) — гэта штогадовы конкурс, на якім узнагароды атрымліваюць мастакі, якія выказваюць цэласныя ідэі і смелыя погляды, а таксама выдатна валодаюць тэхнікай фатаграфавання і свядома выкарыстоўваюць мову фатаграфіі. Фармат конкурсу адкрыты, у ім няма тэматычных, узроставых альбо геаграфічных абмежаванняў. У гэтым годзе было абрана 10 фіналістаў: […]
Выстава «Sense of Place. Сучасная латвійская фатаграфія» 6.10 – 30.10
Арніс Балкус, Рэйніс Хофманіс, Алніс Стакле Тры сучасныя латвійскія фатографы — Арніс Балкус, Рэйніс Хофманіс і Алніс Стакле — шукаюць знакі у латвійскім пейзажы, што характарызуюць іх родны кут. Пейзаж складаецца з прыродных і культурных элементаў ды іх узаемадзеяння. Узаемадзеянне з гэтымі элементамі можа выклікаць асаблівае адчуванне месца, якое фатографы спрабавалі выявіць у сваіх работах. […]
Сустрэча з Юрыем Козыравым “Эстэтычная мяжа ваеннай фатаграфіі” 5.10
Юрый Козыраў – адзін з самых вядомых у свеце ваенных фатографаў. Здымаў у Чачні, Аўганістане, Іраку, Лівіі, Егіпце і на шматлікіх іншых войнах свету. Адзін з сузаснавальнікаў агенцтва Noor.
Лекцыя Алніса Стакле «Латвійская сучасная фатаграфiя», 7.10
У рамках лекцыі будзе прадстаўлены агляд творчасці некаторых з найбольш важных сучасных латышскіх фатографаў, таксама падчас дадзенай лекцыі можна будзе пазнаёміцца з працамi некалькіх латышскіх фатографаў з 1970-х і 1990-х гадоў i некаторымi іншымi фатаграфічнымi працамi, якія ствараюцца ў Латвіі сёння.
Выстава «Не[свое]часоваe» 3.10 – 15.10
Разважаючы над тым, што для Расіі ёсць карэнным, спрадвечным і сталым, мы, група фатографаў з розных гарадоў, ініцыявалі гэты праект і пачалі даследаваць пытанне з розных бакоў. Мы вывучалі сацыялагічныя даследаванні, якія ахопліваюць апошнія 100 гадоў гісторыі краіны, тры гістарычныя і ідэалагічныя рэжымы, дзве рэвалюцыі, розныя тыпы прыкмет часу і рысы рускага характару, якія фарміраваліся на гэтых этапах.
Выстава фатаграфічных прац аўтараў беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, “Сем” 29.09-10.10
Паводле мноства рэлігійных і культурных традыцый, лічба сем ахутана вялізнай колькасцю інтэрпрэтацый. Даючы суму тройкі і чацвёркі, сямёрка ўяўлялася старажытным вучоным знакам злучэння Неба і Зямлі, душы і цела, а на Ўсходзе яе звязвалі са знакамі прасторы і часу. Глыбіню сімволікі шмат у чым вызначылі сямідзённыя фазы месяца і сем планет, вядомых тады астролагам. Аднак […]
Выстава пераможцаў конкурсу FotoEvidence 2013, 23.09-01.10
Задача конкурсу і прэміі FotoEvidence, што праводзіцца з 2011 года, у тым, каб на мове фатаграфіі расказаць пра парушэнні правоў чалавека і прыніжэнне чалавечай годнасці.
Лекцыя, Як разумець сучасную фатаграфію. Пытанне дакументальнасці, 02.10
Надзя Шараметава — куратар, дырэктар Фонду «ФотаДэпартамент», адна з выкладчыц адукацыйнай праграмы «ФотаДэпартамент.Інстытут». Здаецца, фатографы цяпер у двух «лагерах», якія не перасякаюцца. Першы дакладна ведае метады і шляхі, якімі вырашаюцца тыя ці іншыя практычныя задачы — стварыць часопісную фотагісторыю, зрабіць кнігу пра месца, горад, супольнасць, вызначыць канцэптуальную лінію (чытай — шаблон, кампаноўку ці ключ, які […]