Лекцыя Надзеі Саўчанкі «Даеш фатаграфію!». З гісторыі фатаграфіі ў Беларусі. 1919–1941, 29.10

002

Вокладка iлюстраванага часопiса «Чырвоная Беларусь», 1932 г. З калекцыi Нацыянальнага гiстарычнага музея Рэспублiкi Беларусь.

У лекцыі апавядаецца пра асноўныя напрамкі развіцця фатаграфіі ў Савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд.

Асноўныя пытанні, якія будуць закрануты:
Перыядызацыя.
Фотамайстры і фотаатэлье.
Фатаграфічная адукацыя.
Фатаграфічныя часопісы і выставы.
Фотааматарскі рух.

Лекцыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.

29.10, 19:00
Прастора ЦЭХ
Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі) левы пад’езд, 2 паверх.
+375296868333
Штодня ад 10.00 да 22.00.