Лекцыя «Аўтарскае права на фатаграфіі (фатаграфічны твор)» ад Марыі Колесавай-Гудзілінай, 13.09

Антон Матолька.

Антон Матолька. “Паўночнае ззянне пад Менскам”, Вязынка, Беларусь

Фатографы, як прафесіяналы, гэтак і пачаткоўцы, не ўяўляюць, якія сапраўды правы ў іх узнікаюць пасля стварэння здымкаў. Гэты майстар-клас прызваны праліць святло на тое, як рэгулююцца правы на фатаграфічныя творы на прыкладзе справы Антона Матолькі і Белтэлерадыёкампаніі.

– Калі і як узнікае аўтарскае права фатографа?
– Як фатограф можа распараджацца сваімі правамі?
– Якія існуюць сродкі і спосабы абароны аўтарскіх правоў на фатаграфіі?
– Якая адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў?
– Што можа лічыцца парушэннем аўтарскіх правоў?
– Памеры магчымай кампенсацыі.

Лектар – Марыя Колесава-Гудзіліна, адвакатка Мінскай абласной спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі № 2, аспірантка кафедры грамадзянскага права БДУ.

13.09
Галерэя «ЦЭХа», 19:00

Кастрычніцкая, 16
12:00 – 22:00, штодня
Уваход па білеце на выставу
Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 5 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 2,5 р. Журналістам, дзецям да 10 гадоў уваход вольны.