LĒD. «Набыты рэфлекс», 09.09 — 07.10

Калектыў LĒD. «Набыты рэфлекс», 2015 – 2016

Калектыў LĒD. «Набыты рэфлекс», 2015 – 2016

Калектыў мастакоў LĒD прэзентуе свой дэбютны праект «Набыты рэфлекс» і запрашае гасцей Месяца фатаграфіі ў Мінску пераасэнсаваць персанальныя і калектыўныя каштоўнасці.

Выстава «Набыты рэфлекс» калектыву беларускіх мастакоў LĒD — частка вялікага праекту-даследавання пра межы кантролю і нормы, што ўсталёўвае сучаснае грамадства ды дзяржава.
У прапанаванай працы мастакі задаюць сабе і гледачам пытанні: як мы прымаем рашэнні і ці можам цалкам кантраляваць іх, змяняючы закладзены ў нас код паводзінаў? Што з нашай супольнай гісторыі, мінулай і сучаснай, вызначае персанальныя каштоўнасці кожнага?

Калектыў LĒD («ЛЁД») заснаваны ў 2015 годзе і складаецца з шасці маладых беларускіх мастакоў, якія працуюць з дакументальнай і арт-фатаграфіяй, фотажурналістыкаю, тэкстам, відэа ды інсталяцыяй.

Удзельнікі калектыву: Максім Дасько, Ганна Леванкова, Аляксандр Міхалковіч, Аляксей Навумчык, Аляксандра Салдатава, Максім Сарычаў.

09.09 — 07.10
Ангар «ЦЭХа»

Кастрычніцкая, 16
12:00 – 22:00, штодня
Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 5 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 2,5 р. Журналістам, дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

09.09
Адкрыццё выставы
Ангар «ЦЭХа», 19:00

10.09
Прэзентацыя калектыва LĒD і экскурсія па выставе «Набыты рэфлекс»
Галерэя «ЦЭХа», 17:00