Ганна Леванкова. “How I Die”, 02.10 — 31.10

Ганна Леванкова. Максім, 33 гады. How I Die. 2012

Ганна Леванкова. Максім, 33 гады. How I Die. 2012

Тэма смерці заўжды неадназначная. Хтось гаворыць пра яе ахвотна, іншыя лічаць яе занадта інтымнай і жахлівай. Страхаў, звязаных са смерцю, мноства — як, да прыкладу, страх стаць забытым і непатрэбным, страх перад болем ці невядомасцю. Але смерць, як і нараджэнне, — гэта тое, што абавязкова адбудзецца з кожным, незалежна ад памкненняў і асцярог.

У праекце How I Die я прапанавала ўдзельнікам уявіць сітуацыю, у якой у іх ёсць выбар, дзе, калі і як сысці. У развагах пра свае апошнія хвіліны людзі звярталіся да самага важнага ў жыцці, агаляючы сапраўдныя каштоўнасці і жаданні.

Гісторыя кожнага чалавека складаецца з пяці частак. Акрамя класічнага партрэта і фатаграфіі, сімвала смерці, кожная гісторыя змяшчае малюнак удзельніка, які адлюстроўвае яго ўяўленне «як я памру», і пастановачнае фота гэтай сітуацыі. Гісторыю завяршае тлумачальны тэкст, створаны на падставе інтэрв’ю з удзельнікам.

Выказваю падзяку ўсім, хто нягледзячы ні на што прыняў удзел і, спадзяюся, змог перамагчы частку сваіх страхаў.

Ганна Леванкова

02.10 — 31.10
Ангар «ЦЭХа»
Кастрычніцкая, 16
12:00 – 22:00, штодня
Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 50 000. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 25 000. Дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

02.10
Адкрыццё выставы
Ангар «ЦЭХа», 19:00