Франсуаза Юг’е. «Камуналка», 09.10 — 31.10

Кухня камуналкі

Гэты праект бярэ свой пачатак у 1991 годзе. У сувязі з сваёй працай у Сібіры я прыехала ў Санкт-Пецярбург, каб сустрэцца з этнолагамі. Я спынялася ў сваіх расійскіх сяброў, і некаторыя з іх жылі ў камунальных кватэрах. У 2001 годзе я захацела вярнуцца і распачаць гэты праект. Я вырашыла пажыць у адной з такіх кватэр, каб стаць бліжэй да яе насельнікаў, і зняла пакой. Аж да 2007 года кожныя два месяцы я вярталася ў камуналку.

Першыя дні ў камунальных кватэрах Санкт-Пецярбурга цалкам мяне збянтэжылі, і я зразумела, што каб дабрацца да сутнасці гэтага дзіўнага, закрытага асяроддзя, стаць для яго сваёй, мне спатрэбіцца пабываць там некалькі разоў.

На працягу некалькіх гадоў я фатаграфавала камунальную кватэру і паўсядзённае жыццё яе жыхароў — асабліва Наташы, дзякуючы якой вызначыўся рытм маіх наведванняў. Ускосна, і без майго ўсведамлення гэтага, яна стала галоўным звяном у маім апавяданні і ў маім жаданні быць і заставацца там. Яна ўяўляе сабой квінтэсенцыю гэтых камунальных светаў і магнетызму горада, якія непакоілі мяне столькі гадоў. Колькі разоў я была проста загіпнатызаваная гэтымі трывожнымі вобразамі святла і ценю?

Хто размаўляў са мной пра прывіды? Хто казаў мне, што ноччу ў Санкт-Пецярбургу вы можаце бачыць нябачнае і марыць пра невымоўнае?

Франсуаза Юг’е

09.10 — 31.10
Галерэя «ЦЭХа»

вул. Кастрычніцкая, 16
12:00 – 22:00, штодня
Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 50 000. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 25 000. Дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

08.10
Экскурсія Франсуазы Юг’е па экспазіцыі выставы «Камуналка»
Галерэя «ЦЭХа», 14:00
Уваход па білеце на выставу
Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 50 000. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 25 000. Дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

03.11 — 30.11
Гродзенская выставачная зала
Гродна, вул. Ажэшкі, 38
10:00 – 19:00
аўторак – нядзеля
Поўны білет ― 20 000, студэнты ― 15 000, школьнікі ― 10 000

03.11
Адкрыццё выставы
Гродзенская выставачная зала, 17:00