Эрых Залёман, Барбара Клем. «Скачок у часе», 11.10 — 08.11

Барбара Клем. “The Fall of the Wall”, Берлiн, 1989

Фатаграфіі Эрыха Залёмана (1886–1944) і Барбары Клем (нар. у 1939) уяўляюць з сябе выдатны прыклад нямецкай рэпартажнай фатаграфіі. Абодва фатографы стварылі як журналісты ўнікальныя дакументы часу, а як мастакі – выдатныя па сваёй выразнасці карціны.

Трэба адзначыць і той факт, што каштоўнасць здымкаў Эрыха Залёмана і Барбары Клем не толькі ў інфармацыйным рэпартажным змесце, але ў першую чаргу ў складаным выкананні здымкаў, якое дазваляе нам разгледзець таксама сацыяльны, палітычны і псіхалагічны кантэксты.

На адкрыцці выставы будзе асабіста прысутнічаць яе куратар Андрэас Рост. Наведнікам будуць прапанаваныя экскурсія і размова з куратарам.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

11.10 — 08.11
Галерэя «ЦЭХа»

вул. Кастрычніцкая, 16
12:00 – 22:00, штодня
Поўны білет ― 4 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 2 р. Журналістам, дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

11.10
Адкрыццё выставы
Галерэя «ЦЭХа», 19:00

11.10
Экскурсія куратара Андрэаса Роста па экспазіцыі выставы
Галерэя «ЦЭХа», 19:00

Уваход па білеце на выставу