Паказ мультымедыя, 24.10

Магда Ракіта, праект

Магда Ракіта, праект «Мінулае — гэта яшчэ адна краіна»

Жанр мультымедыя, які з’явіўся ў зазоры паміж відэа і фатаграфіяй, па-ранейшаму застаецца, у першую чаргу, формай для эксперыменту і пошуку новых спосабаў перадаць адчуванні, распавесці гісторыю.

Медыярынак постсавецкай прасторы сёння не гатовы трансфармавацца і прыняць праекты, якія не адносяцца да звыклых катэгорый фатаграфіі або дакументальнага кіно. Прадстаўленыя работы — персанальныя эксперыменты фатографаў, якія сваімі сіламі і сродкамі выкарыстоўваюць новыя медыя ў пошуках сваёй аўдыторыі і новага гучання праектаў.

Удзельнікі:

Аляксандр Чарнаўскі
Артур Бондар
Анастасія Тэйлар-Лінд
Анастасія Храловіч
Вольга Інгуразава
Каця Рэпіна
Магда Ракіта
Максім Дандзюк
Максім Сарычаў
Марыя Капаева

Паказ рэкамендаваны для гледачоў 18+.

23.10
Арт-прастора «Талстога, 7» (зала «Свежая Рыба»), 18:00

Віцебск, вул. Талстога, 7
Уваход: добраахвотнае ахвяраванне
Даведка: +375 25 913 38 76, veledz@gmail.com

24.10
Лекцыйная зала «ЦЭХа», 15:00

Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16
Уваход: 25 000

25.10
Студыя «Цяпло», 17:00

Гродна, вул. Врублеўскага, 3, офіс 213
Уваход вольны, неабходны папярэдні запіс