Паказ слайд-шоў фіналістаў Grand Prix Lodz Fotofestiwal 2014, 12.10
Мішэль Ле Бэльом, «Сляпы звер»
Grand Prix Fotofestiwal (Лодзь, Польшча) — гэта штогадовы конкурс, на якім узнагароды атрымліваюць мастакі, якія выказваюць цэласныя ідэі і смелыя погляды, а таксама выдатна валодаюць тэхнікай фатаграфавання і свядома выкарыстоўваюць мову фатаграфіі. Фармат конкурсу адкрыты, у ім няма тэматычных, узроставых альбо геаграфічных абмежаванняў. У гэтым годзе было абрана 10 фіналістаў:
Мішэль Ле Бэльом, The Blind Beast (Францыя)
Антуан Бру, Scrublands (Францыя)
Алена Чарнышова, Days of Night — Nights of Day (Расія / Францыя)
Дэвід Фаўрод, Gaijin (Японія / Швейцарыя)
Кірыл Галаўчэнка, Bitter Honeydew (Украіна / Германія)
Мары Юдэло, The Legacy (Францыя)
Адам Лях, Stigma (Польшча)
Агнешка Райс, No Man’s Land (Польшча)
Марлаус Ван дэр Слот, Le corps Vecu (Нідэрланды)
Жэньхуэй Чжао, A Guide to the Flora and Fauna of the World (Сінгапур)
Пераможца Grand Prix Fotofestiwal 2014 — Дэвід Фаўрод з праектам Gaijin.
12.10, 17.00
Прастора ЦЭХ
Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі) левы пад’езд, 2 паверх.
+375296868333, events@cech.by
Штодня ад 10.00 да 22.00.
Уваход: 10.000