Андрэйс Строкінс. «Людзі ў дзюнах», 02.10 — 31.10

Рэклама рамонту аўтамабіляў. Волеры, 2013

У праекце «Людзі ў дзюнах» латвійскі фатограф Андрэйс Строкінс даследуе межы паміж гарадскім асяроддзем і дзікай прыродай у ваколіцах аддаленых раёнаў Рыгі — Балдэраі і Даўгаўгрывы, якія месцяцца ў некалькіх кіламетрах ад Рыжскага заліва.

«Пасля Другой сусветнай вайны рыбацкія вёскі ў дзюнах былі выціснутыя панэльнымі дамамі, а некаторыя часткі Даўгаўгрывы сталі закрытай ваеннай зонай. Таксама ў гэтай мясцовасці здабывалі пясок для вытворчасці сілікатнай цэглы. Не будзе вялікім перабольшаннем сказаць, што горад Рыга пабудаваны з гэтай цэглы. Пасля распаду СССР прайшло 24 гады, але пераважна рускамоўнае насельніцтва гэтых месцаў усё яшчэ даймаюць цені савецкага мінулага», — кажа аўтар.

Выставу, якая складаецца з фатаграфій і інсталяцый, таксама можна разглядаць з мэтай вывучэння латвійскай ідэнтычнасці, якая выяўляе дыхатамію паміж нядаўнім мінулым і сучаснай ідэнтычнасцю, якая ўсё яшчэ змагаецца за сваё аднаўленне.

Андрэйс Строкінс нарадзіўся ў Латвіі ў 1984 годзе. Скончыў Латвійскую акадэмію мастацтваў са ступенню бакалаўра па графічным мастацтве. За свае фатаграфічныя работы атрымаў мноства ўзнагарод, у тым ліку Top 50 LensCulture Emerging Talents 2014, La Quatrième Image, і Kaunas Photo Star 2013. Таксама праводзіліся яго асабістыя выставы ў Каўнасе і Рызе.

Выставу прадстаўляе Riga Photomonth — міжнародны фотафестываль, які праводзіцца ў Латвіі два разы на год, пачынаючы з 2014 года. Выстава ладзіцца пры падтрымцы часопіса FK Magazine, пасольства Латвіі ў Беларусі і Дзяржаўнага фонда культурнага капіталу.

02.10 — 31.10
Ангар «ЦЭХа»
Кастрычніцкая, 16
12:00 – 22:00, штодня
Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 50 000. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 25 000. Дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

02.10
Адкрыццё выставы
Ангар «ЦЭХа», 19:00