Майстар-клас Клемента Брыенды «Праектуючы фатаграфiю», 01.09 — 07.09

Праектуючы фатаграфію” — гэта семінар у межах фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску», які накіраваны на тое, каб паказаць фатографам магчымасці працы з праекцыяй для стварэння і дэманстрацыі сваіх праектаў. Праекцыя мысліцца як адваротны фотаздымак, вяртанне здымка ў прастору. Прапанаваны Клементам Брыендам майстар-клас — гэта тэхнічнае, канцэптуальнае і мастацкае даследаванне фотапраекцыі, у тым ліку праца з 35-мм слайд-праектарамі.

Удзельнікаў просяць паспрабаваць спраектаваць здымкі ў публічнай прасторы і сфатаграфаваць іх. Праектар робіцца свайго роду павелічальнікам па-за межамі лабараторыі, які дазваляе замяніць паверхню здымка на рэальныя аб’екты. Праекцыя дае магчымасць зрабіць фотамантаж паміж рэальнасцю і фатаграфіяй. Гэтыя дзеянні павінны быць задакументаваны і сфатаграфаваны для далейшай выставы ў прасторы «ЦЭХа».

Абсталяванне, якое будзе выкарастана:
16 праектараў Visioner : 35мм, слайд- і мабільныя праектары + штатывы.
Аўтаномны рэжым: 2 г 30 хв.

Графік вынiкаў и публiчны паказ:

Вечар-Ноч 1: 
9 верасня: Калектыўны паказ, 19:30 — 00.00, Галоўная вуліца, Кастрычнiцкая
Праекцыя здымкаў на тэму, якія будуць створаны цягам 5 — 7 дзён семінара ў Мінску разам з мясцовымі і бразільскімі фотамастакамі.

Вечар-ноч 2: 
10 верасня: Праекцыя адбіткаў пальцаў, 19:30 — 00.00, Галоўная вуліца, Кастрычнiцкая
Праекцыя адбітка пальцаў пры кантакце са слайдам. Гэта адкрыты майстар-клас, дзе кожны можа спраектаваць адбіткі сваіх пальцаў, датыкнуўшыся да шкельца з фарбай.

Фінальны паказ: выстава работ студэнтаў, Галерэя «ЦЭХа»
Раздрукаваныя здымкі праекцый, зробленых студэнтамі падчас семінара.

Колькасць удзельнікаў: 10 — 16
Мова заняткаў: руская
Даты: 1 — 7 верасня 2016
Месца: Прастора «ЦЭХ», Мінск
Час: 10:00 — 17:00
Кошт: бясплатна

Для ўдзелу вам неабходна выслаць на email photographyminsk@gmail.com заяўку, якая мае ўлучаць:

1) дададзеныя да ліста 1 — 2 праекты (максімум 30 фатаграфіяў да 1500 пкс па вялікім баку) з агульным апісаннем у асобным файле або наўпроставымі спасылкамі на праекты на персанальным сайце / google drive;
2) прозвішча, імя, імя па бацьку і кантактны тэлефон;
3) тэма ліста — «Заяўка на ўдзел у майстар-класе Клемента Брыенды».

Крайні тэрмін падавання заяўкі — 23 жніўня. Рашэнне аб выбары ўдзельнікаў будзе прымаць аргкамітэт Месяца фатаграфіі ў Мінску. Удзельнікаў ўоркшопу паінфармуюць да 28 жніўня.

01.09 – 07.09
Прастора «ЦЭХ»

вул. Кастрычніцкая, 16