SPUTNIK. “Stand BY”, 09.09 — 07.10

Cем фатографаў групы «Sputnik» адправіліся ў Беларусь, каб паглядзець, што хаваецца за выразам «апошняя дыктатура ў Еўропе». Павольна, пласт за пластам, яны фільтравалі Беларусь і адкрывалі яе для сябе. Праект, у ходзе якога быў сабраны матэрыял на кнігу, доўжыўся два гады. За гэты час фатографы хацелі сабраць матэрыял, каб паказаць паўсядзённае жыццё ў Беларусі, бо гэта тое, што, здавалася б, далёка ад сусветнай палітыкі ды рэжыму Лукашэнкі, і адсутнічае ў асвятленні сусветных СМІ. Віктар Марціновіч у сваім эсэ пра Беларусь піша: «На кожным кроку вы сутыкаецеся з прыкладамі падвойнай сістэмы: існуюць два саюзы пісьменнікаў, у перыяд з 1996 па 1999 гг. было нават два парламенты. Жыць цяжка, але, у той жа час, калі вы прыязджаеце ў Мінск, усё чыста і акуратна». Аўтары «Stand By» не хацелі стварыць палітычны матэрыял. Яны пагрузіліся ў паўсядзённае жыццё, вялі размовы пра вайну і памяць (Андрэй Лянкевіч, Агнешка Райс), пра сучасных беларускіх герояў і мову прапаганды (Рафал Мілях), пра найстарэйшы лес у Еўропе (Ян Брыкчыньскі), пра моду (Адам Паньчук), пра жанчын, якія хочуць пабрацца шлюбам з замежнікам (Юстына Мельнікевіч).

Фатографы: Андрэй Лянкевіч, Агнешка Райс, Ян Брыкчыньскі, Адам Паньчук, Рафал Мілях, Юстына Мельнікевіч і Манца Юван
Куратар: Анджэй Крамаж
Дызайн кнігі: Аня Налецка / Tapir Book Design

09.09 — 07.10
Ангар «ЦЭХа»
Кастрычніцкая, 16
12:00 – 22:00, штодня
Агульны білет на ўсе выставы ў прасторы «ЦЭХ» ― 5 р. Школьнікі, студэнты, пенсіянеры ― 2,5 р. Журналістам, дзецям да 10 гадоў уваход вольны.

13.09
Адкрыццё выставы “Stand By” з Агнэшкай Райс
Ангар «ЦЭХа», 18:00

Уваход вольны